На русском языке:
С 16 мая приостанавливают деятельность все медцентры «Лодэ»
Пра гэта сказана на іх сайце: «Аказанне медычных паслуг часова прыпынена з 16 мая 2022 г. ва ўсіх медцэнтрах ТАА «Ладэ» на падставе прадпісання Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь на тэрмін да прыняцця ліцэнзуючым органам МЗ РБ рашэння аб аднаўленні дзеяння ліцэнзіі».
Нагадаем, на мінулым тыдні Міністэрства аховы здароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій на меддзейнасць «Клініка А1» і «Ладэ».
Агучаная прычына была ў тым, што ў гэтых медцэнтрах выяўлены «парушэнні захавання заканадаўства аб ахове здароўя, аб санітарна-эпідэмічным дабрабыце, аб ліцэнзаванні ў гэтых арганізацыях».