З Беларусі сыходзіць распрацоўшчык ПЗ для Microsoft, Coca-Cola і Samsung

Softeq Development
4 хв.

На русском языке: Из Беларуси уходит разработчик ПО для Microsoft, Coca-Cola и Samsung

Амерыканская ІТ-кампанія Softeq Development афіцыйна ліквідуе беларускую юрыдычную асобу. Размова ідзе пра ліквідацыю мінскага цэнтра распрацоўкі кампаніі. Згодна з адзіным дзяржрэгістрам юрыдычная асоба знаходзіцца ў ліквідацыі з 23 красавіка, заўважыла выданне Devby.io.

Вядома, што рашэнне аб сыходзе было прынята топ-менеджментам Softeq пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. У менскім офісе Softeq Development працавала каля 280 спецыялістаў, колькі з іх у выніку было звольнена – невядома, але кампанія настойвала на рэлакацыі супрацоўнікаў, напрыклад, у Літву.

Цэнтр распрацоўкі «Софтэк Дэвелапмент» быў адкрыты ў Мінску ў 2008 годзе, кампанія зʼяўляецца рэзідэнтам ПВТ. Сярод кліентаў Softeq Development, для якіх яны распрацоўваюць ПЗ, ёсць Microsoft, Coca-Cola, Epson і Samsung. Як піша dev.by, кампанія таксама аказвае паслугі ў галіне распрацоўкі вэб-рашэнняў, мабільных дадаткаў і гульняў, убудаваных сістэм і нізкаўзроўневых утыліт, а таксама мультыплатформенных дадаткаў.

На дадзены момант, на сайце Softeq ёсць згадка пра мінскі офіс, аднак толькі ў раздзеле «Softeq Key Milestones» і ў пошуку, сярод актуальных лакацый Мінск ужо не значыцца.

Па нашых дадзеных, з пачатку вайны з Беларусі сышлі або абмежавалі дзейнасць не менш за 157 кампаній. Сярод буйных ІТ-кампаній можна згадаць Flo, Atlassian, Ciklum і іншыя.

З нашым спісам кампаній, якія сышлі з Беларусі праз вайну, можна азнаёміцца тут.

Вы таксама можаце дапамагчы нам у складанні максімальна поўнай базы кампаній, якія згарнулі дзейнасць у РБ – паведаміце нам каго яшчэ няма ў спісе ў @motolko_bot. Вялікая просьба прыкласці пруфы са спасылкамі на пасты/заявы/інфармацыю ў СМІ.

Папярэдні матэрыял
«Навошта ездзіў ва Украіну? Падпісаны на экстрэмізм?»: Што ў людзей пытаюцца «на размове» пры перасячэнні мяжы РБ-РФ
Наступны матэрыял
Эдуарда Бабарыку пачнуць судзіць 22 траўня

Iншыя матэрыялы