З Беларусі сыходзіць яшчэ адзін распрацоўшчык мабільных гульняў – Playgendary

Playgendary
4 хв.

На русском языке: Из Беларуси уходит ещё один разработчик мобильных игр — Playgendary

Выданне Dev.by паведамляе, што Playgendary закрывае мінскі офіс і ліквідуе юрыдычную асобу ў Беларусі. Па дадзеных АДР, рашэнне аб ліквідацыі было прынята 5 лютага.

Акрамя таго, высветлілася, што на днях у Playgendary прайшлі звальненні, а рашэнне кампаніі аб сыходзе стала нечаканым для супрацоўнікаў.

Кампанія вядомая такімі гульнямі як Kick the Buddy, Bowmasters і Despicable Bear. Па выніках 2021 года Playgendary уваходзіла ў топ-3 самых папулярных мабільных распрацоўшчыкаў з беларускімі каранямі. На сённяшні ж дзень агульная колькасць спампоўванняў гульняў кампаніі перавышае 3 мільярды.

Такім чынам, ад пачатку вайны з Беларусі сышлі або істотна абмежавалі працу мінімум 148 кампаній.

Спіс кампаній і сервісаў, якія сышлі з рынку Беларусі.

P.s. Не забываемся на VPN.

Папярэдні матэрыял
У Брэсце збіраюцца адрамантаваць старую гаўптвахту
Наступны матэрыял
TikTok'ам карыстаецца амаль палова краіны, а колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі працягвае падаць

Iншыя матэрыялы