На русском языке:
Из Беларуси запретили вывозить 254 вида товаров
У Беларусі ўводзіцца забарона на вываз пэўнага пераліку прамысловых тавараў. Пастанова была падпісана сёння, 21 сакавіка, прэм’ер-міністрам Беларусі.
Паведамляецца, што забарона ўводзіцца на шэсць месяцаў з фармулёўкай: «для абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы».
У спісе 254 віды тавараў, аднак, што менавіта гэта за тавары — пакуль не паведамляецца. Акрамя таго, іншай пастановай, з Беларусі на паўгода забаронены вываз прадуктаў збожжаперапрацоўкі, якія выкарыстоўваюцца для кармлення жывёл, і бялковай сыравіны для камбікормавай прамысловасці.
Пастанова набывае моц 22 сакавіка, паведамляе прэс-служба ўрада.