«З кожнага па $271»: У наступным годзе на абарону РБ выдаткуюць звыш $1 млрд – гэта рэкорд

onliner.by
3 хв.

У 2023 годзе рэжым Лукашэнкі плануе выдаткаваць на нацыянальную абарону $1,1396 мільярда (2,772 млрд BYN). Гэта вынікае з праекту рэспубліканскага бюджэту на 2023 год. Атрымліваецца, што выдаткі на абарону вырастуць на 53%.

Калі глядзець больш канкрэтна, то абсалютная большасць сродкаў з шырокага паняцця «нацыянальная абарона» будуць накіраваныя менавіта на абарону і ўзброеныя сілы РБ – 2,635 млрд BYN. Рост да зацверджанага бюджэту 2022 года можа скласці 55,4 адсоткі.

Адразу адзначым, што выдаткі на абарону падвышаліся і раней, але:
1. Яны не павялічваліся так моцна ад года да года;
2. У доларавым эквіваленце павышэння не былі прыкметныя з-за росту курсу USD. Гэта значыць, у рублях выдаткі раслі, а ў доларах заставаліся такімі ж, а то і зусім былі меншыя.

«З кожнага па $271»: У наступным годзе на абарону РБ выдаткуюць звыш $1 млрд – гэта рэкорд

▪️ І колькі за гэта заплаціць кожны падаткаплацельшчык?

Дзяліць абаронныя выдаткі на ўсё насельніцтва краіны было б няправільна, прынамсі таму што падаткі не плацяць дзеці і пенсіянеры.

Возьмем паказчык колькасці занятых у эканоміцы – людзей, якія па ідэі плацяць падаткі. Па дадзеных Белстата ў кастрычніку 2022 г. такіх было 4 млн. 195 тыс. чалавек.

$1,1396 млрд. ÷ на 4,195 млн. = $271,65 – павінен будзе заплаціць кожны на ўтрыманне войска.

▪️ А колькі атрымліваецца ў пераліку на кожнага вайскоўца?

Калі ўлічыць, што колькасць ВС РБ – каля 65 000 чалавек (без уліку рэзерву і пашырэнняў), то на кожнага вайскоўца і «грамадзянскага» прыпадае па $17 532.

▪️ І галоўнае пытанне: $1 мільярд на абарону – гэта шмат?

Безумоўна, мільярд на абарону, для РБ – гэта шмат улічваючы, што раней было ў 2 разы менш. Але калі зірнуць на тое, колькі трацяць іншыя краіны, то мы ўбачым, што рэальны аб’ём укладанняў у разы большы, чым у РБ, да прыкладу (дадзеныя ў гадавых тратах на аднаго салдата):

Германія – $ 245 000

Літва – $ 79 000

Польшча – $ 86 000

Украіна – $ 24 200

І гэта іх выдаткі за мінулы год, гэта значыць зараз, а тым больш у наступным годзе, іх абаронныя бюджэты будуць значна вышэйшыя.

На русском языке: «С каждого по $271»: В следующем году на оборону РБ потратят свыше $1 млрд. — это рекорд

Папярэдні матэрыял
Марыя Калеснікава патрапіла ў рэанімацыю. Абнаўляецца
Наступны матэрыял
Тры салдаты УС РФ збеглі з палігона пад Баранавічамі

Iншыя матэрыялы