In English:
«From Minsk to Tehran»: Iran illegally bought another aircraft that was transported through Belarus
На русском языке:
«Из Минска в Тегеран»: Иран нелегально купил ещё один самолёт, который перевезли через Беларусь
У сакавіку 2022 года мы пісалі, што два барты Airbus A320-212, якія захоўваліся амаль год у Мінску і да гэтага належалі нямецкай авіякампаніі Condor, былі прададзеныя Ірану ў абыход санкцый. І гэты выпадак далёка не адзіны. На працягу ўсяго 2022 года Іран актыўна скупляў пасажырскія самалёты праз трэція краіны, напрыклад, праз Сербію і праз Беларусь.
У новым годзе гэтая практыка працягнулася. Так, 20 снежня ў Мінск прыляцеў Boeing 737-300 з рэгістрацыйным нумарам EX-37021, які належаў кіргізскай авіякампаніі Avia Traffic Company. Прыляцеў ён на Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі, відаць, перад продажам, яго вырашылі дадаткова праверыць.
І ўжо 5 студзеня 2023 г. самалёт атрымаў новы рэгістрацыйны нумар EP-PPB, што можна праверыць у адкрытых крыніцах. Літары EP – гэта дадатковае пацверджанне продажу борта Ірану, так як яны паказваюць на ICAO-код гэтай краіны.
Boeing 737-300 з новым рэгістрацыйным нумарам EP-PPB
У той жа дзень, 5 студзеня, борт ужо з новым рэг. нумарам вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск і накіраваўся з Беларусі наўпрост у Іран на рэйсе з нумарам SPN8344, які па кодзе SPN адпавядае іранскай авіякампаніі «HESA Airlines».
Код SPN іранскай авіякампаніі HESA Airlines
Ужо ўвечары шчасна здзейсніў пасадку ў Міжнародным аэрапорце «Мехрабад» у Тэгеране.
Палёт Boeing 737-300 (EP-PPB) з Мінска ў Тэгеран
Трэба сказаць, што выпадкаў, калі Іран набывае пасажырскія самалёты ў абыход накладзеных на яго санкцый, значна больш. Напрыклад, у канцы 22-га года, нямецкія СМІ пісалі, што Іран набыў чатыры самалёты Airbus 340, якія раней належалі Turkish Airlines і афіцыйна павінны былі быць перададзены Узбекістану, аднак прызямліліся ў Тэгеране.