На русском языке:
Со вчерашнего дня таможенники перестали отбирать продукты при въезде в Литву
Па нашых дадзеных, учора з другой паловы дня значна памякчэла забарона на ўвоз прадуктаў з Беларусі ў Літву.
Паведамляюць, што калі раніцай 5 чэрвеня людзей яшчэ прымушалі выкідваць агуркі, сухія крупы і нават ваду ў бутэльках, то ўжо пачынаючы прыкладна з поўдня 5 чэрвеня сітуацыя стала змяняцца.
Людзі пішуць, што ў іх перасталі адбіраць ежу, ваду, таблеткі ды іншыя прадукты. Некаторым казалі, што цыгарэты можна правозіць у адкрытых пачках, прадукты да 2 кг, а вось з алкаголем могуць працягваць узнікаць пытанні. Таксама нагадалі, што строга нельга правозіць мяса-малочную прадукцыю, але гэтая забарона дзейнічала і раней.
Адзначым, што па ПДР Літвы вадзіцелі і пасажыры не могуць перамяшчацца ў аўто з адкрытымі алкагольнымі напіткамі. Аднак у выпадку з праходжаннем мяжы ў людзей могуць быць закрытыя алкагольныя напоі, якія набываліся для асабістага карыстання і, калі кіравацца логікай, то на гэта забарона таксама не павінна распаўсюджвацца.
Калі вы ці вашыя знаёмыя ўязджалі ў Літву сёння ці плануеце ў бліжэйшыя дні, то просьба паведаміць, якая зараз сітуацыя з забаронай на ўвоз ежы з Беларусі ў Літву. Пішыце ў @motolko_bot ці праз ананімную форму для сувязі.