З выпраўленчай калоніі №4 спрабавала збегчы асуджаная

TUT.BY
1 хв.

На русском языке: Из ИК-4 пыталась сбежать осужденная

Праваабарончая валанцёрская група «MAYDAY» паведамляе, што мінулым тыдні з жаночай выпраўленчай калоніі №4 у Гомельскай вобласці, адной з асуджаных была зроблена спроба ўцёкаў.

Падрабязнасцяў на дадзены момант няма, вядома толькі, што збегчы спрабавала асуджаная з другога атрада.

Тэлеканал «Белсат» са спасылкай на свае крыніцы паведаміў, што пасля спробы ўцёкаў ў калоніі пагоршыліся ўмовы ўтрымання. Асуджаным «схільным да экстрэмізму» і «схільным да ўцёкаў» (па інфармацыі выдання, людзей пазначаюць біркамі жоўтага і чырвонага колеру) зараз дазваляюць перамяшчацца па калоніі толькі ў кайданках.

Вядома, што ў ВК-4 знаходзяцца журналісткі Кацярына Андрэева ​​і Дар’я Чульцова, асуджаныя за прафесійную дзейнасць на 2 гады пазбаўлення волі.

Папярэдні матэрыял
Мінус 120 мільёнаў: З Абсалютбанка вывелі 2/3 усіх сродкаў за паўгода
Наступны матэрыял
Старшыню Рэспубліканскай калегіі адвакатаў патрабуюць прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці

Iншыя матэрыялы