На русском языке:
Из-за ракетного удара Израиля по Ирану самолёт семьи Лукашенко ночью 2 часа кружил над Баку
Мінулай ноччу самалёт EW-301PJ, які звычайна выкарыстоўваюць Віктар і Дзмітрый Лукашэнка, быў вымушаны амаль 2 гадзіны кружыць над Баку з-за ракетнага ўдару Ізраіля па Іране.
Борт сям’і Лукашэнкі вылецеў з Мінска ўчора каля 23:20, пасля чаго здзейсніў прыпынак для дазапраўкі ў Баку і вылецеў адтуль каля 3:30 (па Мінску), накіроўваючыся ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, у Дубай. Аднак ужо праз некалькі хвілін самалёт разгарнулі над Каспійскім морам і забаранілі рухацца ў напрамку Ірана, які закрыў сваю паветраную прастору.
Чакаючы дазволу, борт аж да 5:20 раніцы бесперапынна кружыў над морам, але па выніку быў змушаны вярнуцца назад у Азербайджан. Паўторна самалёт вылецеў толькі ў 9.28 (па Мінску) і зараз ляціць у небе над Іранам.
Адзначым, што з гэтай жа прычыны, незапланаваную пасадку ў Баку здзейсніў і рэйс а/к Flydubai FZ1716, які ляцеў з Мінска ў Дубай.