На русском языке:
За год число застрахованных беларусов в Польше выросло почти на 10%
Цэнтр беларускай салідарнасці паведаміў свежыя звесткі аб колькасці беларусаў, зарэгістраваных у польскім фондзе сацыяльнага страхавання (ZUS). З іх выходзіць, што на чэрвень 2024 г. колькасць беларусаў, застрахаваных у ZUS, складала 134 000 чалавек.
Калі параўноўваць з годам раней (у чэрвені 2023 г. было 122 000), то колькасць застрахаваных беларусаў у ZUS вырасла на 9,8%, а калі параўнаць з дадзенымі на канец 2022 г. (тады было 108 000), то атрымліваецца, што за 1,5 года рост склаў 34%.
ЦБС зазначае, што беларусы з вялікім адрывам застаюцца другой па колькасці пасля грамадзян Украіны групай замежнікаў, зарэгістраваных у польскім фондзе сацыяльнага страхавання.