За год РФ паставіла ў Беларусь больш за 2500 тон боепрыпасаў і дзясяткі адзінак тэхнікі па чыгунцы

4 хв.

На русском языке: За год РФ поставила в Беларусь более 2500 тонн боеприпасов и десятки единиц техники по ЖД

Стала вядома, што за 9 месяцаў бягучага года РФ паставіла ў Беларусь больш за 2500 тон боепрыпасаў, а таксама дзясяткі адзінак рознай ваеннай тэхнікі і камплектуючых. Паводле дадзеных Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі, найболей буйныя пастаўкі боепрыпасаў вырабілі на 2631-ю авіябазу ракетнага ўзбраення і боепрыпасаў (Прудок, Віцебская вобл).

Усяго ў ліпені-жніўні ў Прудок прыбылі 43 вагоны з боепрыпасамі, агульнай масай каля 1 100 тон. Боепрыпасы туды адпраўляліся з:

  • 12-га арсенала захоўвання авіяцыйных сродкаў паражэння ВПС РФ (станцыя Патрыкеева);
  • 13-га арсенала Галоўнага ракетна-артылерыйскага ўпраўленне МА РФ (станцыя Котава);
  • Аб’яднанага стратэгічнага камандавання ПУА (станцыі Марцава);
  • 559-га гвардзейскага бамбавальна-авіяцыйнага палка (станцыя Марозаўская);
  • 859-га цэнтра баявога прымянення і перавучвання лётнага складу марской авіяцыі ВМФ РФ (станцыя Ейск);
  • АТ «Завод Пластмас» (станцыя Патаніна).

За год РФ паставіла ў Беларусь больш за 2500 тон боепрыпасаў і дзясяткі адзінак тэхнікі па чыгунцы

Вядома, што больш за ўсё вагонаў з боепрыпасамі ў Прудок было адпраўлена з 13-га арсенала МА РФ — 25 вагонаў з ракетным узбраеннем.

Акрамя гэтага, эшалоны з боепрыпасамі агульнай масай у 1430 тон таксама прыбылі з РФ на беларускія станцыі Бобр (391-я артылерыйская база боепрыпасаў), Стоўбцы (25-ы арсенал ракетна-артылерыйскага ўзбраення) і Цэнтраліт (1393-я база).

Акрамя таго, на працягу 2024 года было і не менш як чатыры пастаўкі з тэхнікай і абсталяваннем ваеннага прызначэння з РФ. Так на станцыю Навабеліцкая прыбыло 6 вагонаў з артылерыйскай тэхнікай, на станцыю Азярышча — 6 вагонаў з аўтамабільнай і 7 вагонаў з гусенічнай тэхнікай, а на станцыю Ліда прыбыло 10 вагонаў з радыёлакацыйным абсталяваннем.

Папярэдні матэрыял
У Калінкавічах раніцай узарваўся шахед
Наступны матэрыял
Борт Лукашэнкі вярнуўся ў Мінск з-за тэхпраблем: пасажыр упершыню за мяжой без свайго самалёта

Iншыя матэрыялы