На русском языке:
За август ВС РБ получили 3 вида новой военной техники
У мінулым месяцы ва УС РБ адбылося паступленне шэрагу новых узораў ваеннай тэхнікі, асобна пра іх мы ўжо пісалі, аднак падсумуем і зірнем цалкам.
- 4 транспартна-баявыя верталёты Мі-35М
Паступленне, у прамым сэнсе, доўгачаканых (кантракт на пастаўку быў падпісаны яшчэ ў 2020 годзе) верталётаў Мі-35М у ВПС РБ – гэта адно з галоўных пашырэнняў тэхнікі для арміі РБ у жніўні.
Нагадаем, што верталёты заяўляліся як новыя, але па візуальнай ацэнцы, да «новай» тэхнікі з РФ ёсць нямала пытанняў. Тым не менш Мі-35М паступілі на ўзбраенне 50-й змешанай авіяцыйнай базы ВПС РБ (в/ч 06752, аэрадром «Мачулішчы») і нельга не сказаць, што на сёння Мі-35М зʼяўляецца самым сучасным верталётам, які знаходзіцца на ўзбраенні ВПС РБ.
Акрамя таго, у 2023–24 гг. Беларусь, як чакаецца, атрымае яшчэ 8 верталётаў гэтага тыпу.
- Партыя АТРК «Іскандэр-М»
12 адзінак тэхнікі АТРК «Іскандэр-М» прыбылі ў Беларусь на арт. Асіповічы-1 у самым канцы жніўня і адразу паступілі на ўзбраенне. Камплект, які прыбыў у Беларусь, уключаў 4 адзінкі пускавых установак.
Не выключана, што ў канчатковым рахунку УС РБ атрымаюць брыгадны камплект АТРК «Іскандэр-М» – гэта ў агульнай складанасці 51 машына, з якіх 12 – пускавыя ўстаноўкі.
- Станцыі сувязі Р-414МБРП «Сасна»
Колькасць станцый, што паступілі на ўзбраенні, невядомая, у асноўным яны выкарыстоўваюцца для арганізацыі радыёрэлейных і кабельных ліній сувязі.
Акрамя таго, было анансавана паступленне ва УС РБ РСЗА В-200 «Паланэз» (на ўзбраенне 231-й абр.) і ЗРК «Аса-МА» (на ўзбраенне 740-га зрп.).
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці ў Беларусі за жнівень можна азнаёміцца тут (на англійскай).