На русском языке:
Запрет на ввоз продуктов в Литву касается не только юрлиц, но и обычных туристов?
З сённяшняга дня Літва ўвяла забарону на ўвоз у краіну сельгаспрадукцыі з Беларусі і Расіі. У спіс пад забарону трапіла больш за 2800 найменняў, у тым ліку мяса, рыбу, малако, яйкі, мёд, гародніна, садавіна, кава, крупы, напоі, цыгарэты і г.д.
Паводле інфармацыі выдання «Наша Ніва», першапачаткова перавозчыкі меркавалі, што забарона закране толькі юрыдычныя асобы, аднак цяпер высветлілася, што пры куплі білетаў на аўтобусы ў Літву людзей ужо пачалі папярэджваць, што не варта браць з сабой нічога, акрамя асабістых рэчаў.
Фота прадуктаў, якія, як паведамляецца, забралі для ўтылізацыі пры праходжанні мяжы на пагранпераходзе Каменны Лог-Мядзінінкай.
Больш за тое, чытачу «Нашай Нівы», які датэлефанаваўся ў літоўскую мытню, пацвердзілі, што забарона на ўвоз прадуктаў з Беларусі датычыцца як юр, – так і фізічных асоб. Таксама ў адным з чатаў было апублікавана фота прадуктаў, якія, як паведамляецца, забралі для ўтылізацыі пры праходжанні мяжы на памежным пераходзе Каменны Лог – Мядзінінкай.
На раніцу 4 чэрвеня так выглядае стол на памежным пераходзе «Мядзінінкай», дзе людзі пакідаюць прадукты, якія ім забараняюць увозіць у Літву.
На фатаграфіях бачна, што людзі самастойна выцягваюць усю ежу са свайго багажу. Ім забараняюць увозіць у Літву нават бутыляваную ваду, у тым ліку ў адкрытых бутэльках, цукеркі, зефір і, мяркуючы па ўсім, увогуле ўсю ежу і напоі.
Калі вы ці вашыя знаёмыя заязджалі ў Літву сёння ці плануеце ў бліжэйшыя дні, то просьба паведаміць, ці забіраюць прадукты харчавання пры праходжанні мяжы. Пішыце ў @motolko_bot ці праз ананімную форму для сувязі.