Зафіксаваны перамяшчэнні «Іскандэраў» УС РБ у Мінскай вобласці

4 хв.

На русском языке: Зафиксированы перемещения «Искандеров» ВС РБ в Минской области

Сёння на трасе М5 была заўважана калона аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу (АТРК) «Іскандэр-М» УС РБ. У складзе калоны рухаліся тры самаходныя пускавыя ўстаноўкі, тры транспартна-зараджальныя і адна камандна-штабная машына. Калону суправаджалі два экіпажы ВАІ РБ.

Калона выехала на трасу М5 з боку Пухавічаў і працягнула рух у напрамку Асіповічаў. МА РБ не паведамляла пра правядзенне вучэнняў з 465-й ракетнай брыгадай.

Зафіксаваны перамяшчэнні «Іскандэраў» УС РБ у Мінскай вобласці

АТРК «Іскандэр-М» знаходзяцца на ўзбраенні 465-й ракетнай брыгады, якая дыслакуецца ў Асіповічах. Паведамлялася, што ў складзе брыгады ёсць два дывізіёны, узброеныя «Іскандэрамі». Таксама на ўзбраенні брыгады знаходзяцца ракетныя комплексы «Кропка-У».

Калі вы ці вашыя знаёмыя назіралі любую ваенную актыўнасць – паведамляйце ці перадавайце інфармацыю праз сяброў за мяжой у @HajunBYbot або праз форму зваротнай сувязі на сайце. Для нас важная любая інфармацыя.

Калі вы ці вашыя знаёмыя назіралі любую ваенную актыўнасць – напішыце нам, калі ласка

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Падраздзяленні ССА РБ будуць ахоўваць расійскіх ваенных у прыграніччы з Украінай да канца 2024 года
Наступны матэрыял
Першыя вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай у 2024 пройдуць у Воранаўскім раёне

Iншыя матэрыялы