«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых смелых тэатральных труп свету»: У Лондане адбудзецца сусветная прэм’ера спектаклю Belarus Free Theatre — «Дзікае паляванне караля Стаха»

Беларускі свабодны тэатр
5 хв.

На русском языке: «Захватывающий готический нуар от одной из самых смелых театральных трупп мира»: В Лондоне состоится мировая премьера спектакля Беларусского Свободного театра «Дикая охота короля Стаха»

Лонданскі Barbican абвесціў аб сусветнай прэм’еры спектаклю Беларускага Свабоднага тэатру паводле аднайменнага твора Караткевіча — «Дзікае паляванне караля Стаха».

Рэжысёр і арт-дырэктар Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін паведаміў, што гэта сінтэз оперы і драматычнага тэатра, пазначаны жанрам «гатычны нуар».

А вось, як спектакль прэзентуе Barbican:

«Захапляльны гатычны нуар ад адной з самых смелых тэатральных труп свету па матывах знакамітага рамана […]. «Дзікае паляванне караля Стаха» спалучае ў сабе оперу, тэатр, мультымедыя і жывую музыку, каб распавесці гісторыю, якая бярэ свой пачатак у гісторыі Беларусі і мае надзвычайную актуальнасць для сучаснай Еўропы».

Паведамляецца, што ў «Дзікім паляванні» бяруць удзел артысты з Беларусі і Украіны. Ідзе ён на беларускай мове з англійскімі субтытрамі.

Прэм’ера адбудзецца 14-16 верасня 2023 году. Набыць квіткі можна тут.

Папярэдні матэрыял
«НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»: Заўтра Чарнобыльскі шлях пройдзе ад Вільні да Нью-Ёрка
Наступны матэрыял
Boeing ліквідуе беларускую «дачку»

Iншыя матэрыялы