На русском языке:
Захваченный украинский бронеавтомобиль используют на тренировках ТРО в Беларуси?
25 верасня ў Асіповіцкім раёне прайшоў збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі выканкамаў і ваенных камісарыятаў Магілёўскай вобласці.
Фота: Асіповіцкі Край
На палігоне «Асіповіцкі» («Рэпішча») чыноўнікам прадэманстравалі дзеянні падраздзялення тэрытарыяльных войскаў па адбіцці атакі ДРГ суперніка, яе блакаванню і агнявой паразе. На фота з мерапрыемства можна заўважыць незвычайны для Беларусі бронеаўтамабіль вытворчасці ўкраінскай кампаніі «АўтаКрАЗ».
Згодна з каталогам кампаніі, гэты бронеаўтамабіль падобны на КРАЗ «Кугуар» – бронеаўтамабіль для перавозкі і абароны асабовага складу.
Адзначым, што пра закупку бронеаўтамабіля КРАЗ «Кугуар» для УС РБ ці іншых сілавых структур рэжыму Лукашэнкі не паведамлялася. Можна меркаваць, што бронеаўтамабіль «пазычылі» Асіповіцкай тэрабароне найміты ПВК «Вагнер». Апошнія маглі захапіць КРАЗ «Кугуар» падчас баявых дзеянняў ва Украіне.
Таксама нагадаем, што палявы лагер наймітаў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад палігона, дзе праходзіла трэніроўка тэрабароны.