На русском языке:
Задержали легкоатлетку Надежду Остапчук
«Краіна для жыцця» паведамляе пра затрыманне свабоднай спартсменкі, чэмпіёнкі свету і Еўропы, прызёркі Алімпійскіх гульняў 2008 г. Надзеі Астапчук. Цяпер Надзея знаходзіцца на Акрэсціна. Прычыны затрымання невядомыя. Перадачу для яе не прынялі.
У 2020 годзе Надзея Астапчук выступіла супраць рэпрэсій і падтрымала ідэю правядзення сумленных выбараў. У якасці актывісткі ад імя спартсменаў яна брала ўдзел у многіх акцыях і ініцыятывах свабодных спартсменаў SOS_BY, падтрымлівала сувязь з Фондам спартыўнай салідарнасці.
Надзея Астапчук падпісала ліст спартсменаў за сумленныя выбары і супраць гвалту, адкрыта асуджала рэжым Лукашэнкі і напад Расіі і рэжыма на Украіну.