Затрымалі сына Анатоля Лябедзькі

Фото из личного архива
3 хв.

На русском языке: Задержан сын Анатолия Лебедько

Дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька паведаміў, што быў затрыманы яго сын. Ён напісаў:

«Сёння забралі майго сына. Толькі за тое, што ён Арцём Лябедзька, што ён мой сын. Самае мярзотнае, калі пачынаюць распраўляцца з роднымі, бяруць у закладнікі тваіх блізкіх.

Сын не з’язджаў з Беларусі таму што хацеў жыць там, таму што перакананы, што яму няма чаго прад’явіць акрамя таго што ён сын свайго бацькі!

Спрабую загасіць у сабя нянавісць і злосць, але нешта не атрымоўваеецца…

Дай нам божа сілы і моцы. Я люблю цябе сын!»

Пазней Анатоль дадаў, што сына арыштавалі, верагодна, супрацоўнікі КДБ, якія правялі ператрус і адвязлі на допыт у КДБ. Цяпер ягоны сын знаходзіцца ў Кастрычніцкім РАУС. Заўтра ў судзе Кастрычніцкага раёна адбудзецца суд.

Нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская падтрымала свайго дарадцу і паплечніка:

«Анатоль паведаміў, што яго сына затрымалі ў Беларусі. Сына Анатоля затрымалі толькі за тое, што ён – сын свайго бацькі.

На жаль, я добра разумею гэты боль, калі твой блізкі чалавек знаходзіцца за кратамі ні за што. Анатоль, сілаў вам і вытрымкі».

Папярэдні матэрыял
Латвійская чыгунка ўвяла забарону на перавозку ўсіх грузаў у вагонах БЧ
Наступны матэрыял
Сейм Літвы перанёс разгляд законапраекта, які ўводзіць забарону на атрыманне грамадзянства Літвы для беларусаў?

Iншыя матэрыялы