Затрымалі жонку палітвязня Ігара Лосіка Дар’ю Лосік

Фота з асабістага архіва Дар'і Лосік
Абноўлена
Абноўлена: 18 кастрычніка 2022 13:05
3 хв.

На русском языке: Задержана жена политзаключённого Игоря Лосика Дарья Лосик

У адным з каналаў пад кіраваннем ГУБАЗіК апублікаваны пост, дзе ўказваецца, што на Дар’ю можа быць заведзена крымінальная справа па арт. 361-4 КК РБ «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за інтэрвʼю тэлеканалу «Белсат».

Медыякансультант «Радыё Свабода» Ігар Лосік быў затрыманы 25 чэрвеня 2020 года. У снежні 2021 года ён быў прыгавораны Гомельскім абласным судом да 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». Нядаўна палітвязню дазволілі спатканне з жонкай, якое працягнулася суткі. У Дарʼі і Ігара ёсць трохгадовая дачка Паўліна.

«Радыё Свабода» піша, што з ператрусам да Дарʼі Лосік прыйшлі а 7:30, калі дзяўчына з дачкой яшчэ спалі. Дарʼі далі патэлефанаваць бацькам: маці хутка прыехала, але яе не пусцілі ў кватэру. Сілавікі ўручылі ёй пратакол ператрусу.

Цяпер Дарʼя Лосік затрыманая на трое сутак па крымінальнай справе. Яе павезлі ў Брэст. Трохгадовая Паўліна Лосік засталася з бабуляй і дзядулем.

Папярэдні матэрыял
Былога палітвязня Юрыя Касцюка, якому сабралі грошы на квіток у Варшаву, экстрадавалі з Расеі ў Беларусь
Наступны матэрыял
Дэмбелям 5-й ССА рассылаюць позвы на вайсковыя зборы

Iншыя матэрыялы