На русском языке:
Задержана администраторка крупнейшего чата беларусов в Турции
На мінулым тыдні мы пісалі, што чат «Беларусы ў Турцыі 🇹🇷» можа быць захоплены, бо там без тлумачэння прычын змяніўся адмін на чалавека, якога ніхто з удзельнікаў не ведаў. Пасля чаго адбыўся яшчэ шэраг дзіўных падзей, у тым ліку тое, што калі людзі стварылі новы чат, туды прыйшоў ГУБАЗіК і стаў пагражаць ужо былым удзельнікам чата беларусаў у Турцыі.
Нагадаем, што пазней ад акаўнта ўладальніка «Беларусы ў Турцыі 🇹🇷» прыйшло паведамленне, што нібыта ўсё ў парадку і перажываць не варта. Сёння ж сілавікі Лукашэнку апублікавалі «пакаянае відэа» з дзяўчынай, у якім яна паведаміла, што зʼяўляецца адмінам дадзенага чата. Па якім менавіта артыкуле затрымана дзяўчына – невядома.
Як распавялі Еўрарадыё прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Турцыі, пасля стварэння чата дзяўчына там амаль не пісала. Яна жыла ў Беларусі і зарабляла здачай кватэр у «Мінск-Міры». Тым не менш, сёння з ёй з’явілася «пакаяльнае відэа» ў акаўнтах сілавікоў.