На русском языке:
Задержан журналист «Комсомольской правды в Беларуси» Геннадий Можейко
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што ўчора, 1 кастрычніка 2021 года, у Маскве быў затрыманы беларускі журналіст «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Генадзь Мажэйка. Родным журналіста паведамілі, што ён знаходзіцца на Акрэсціна.
У доме журналістаў 1 кастрычніка супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. У пастанове былі пазначаныя два артыкулы Крымінальнага кодэксу: арт. 130 ч. 3 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або розні) і арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады). Генадзя падчас ператрусу дома не было. Хутчэй за ўсё, у гэты час ён знаходзіўся на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі. Але ўжо ў ноч з 1 на 2 кастрычніка маці Генадзя Мажэйка паведамілі, што яе сын знаходзіцца на Акрэсціна.
Генадзь Мажэйка — аўтар артыкула на сайце «Камсамольскай праўды ў Беларусі», у якой знаёмая загінулага Андрэя Зэльцэра станоўча пра яго адклікалася. На наступны дзень сайт выдання быў заблакаваны ў Беларусі па рашэнні Мінінфарма, а артыкул быў аператыўна адрэдагаваны і пазней выдалены з сайта.
Нагадаем, 28 верасня 2021 года на вуліцы Якубоўскага ў Мінску былі забітыя двое мужчын. Адзін з іх — супрацоўнік КДБ Дзмітрый з пазыўным «Нірвана», другі — супрацоўнік IT-кампаніі Андрэй Зэльцэр. Абставіны гібелі абодвух мужчын выклікала шмат пытанняў у грамадстве.