На русском языке:
Сборы теробороны — сразу в 4-х районах за месяц
У верасні працягваліся навучальныя зборы з ваеннаабавязанымі тэрытарыяльных войскаў (ТэрВ). Вядома, што за месяц навучальныя зборы прайшлі ў чатырох рэгіёнах Беларусі:
- у Камянецкім раёне (≈140 рэзервістаў);
- у Гродзенскім раёне (≈105 рэзервістаў);
- у Віцебскім і Аршанскім раёнах (≈250 рэзервістаў).
Акрамя таго, на працягу верасня паведамлялася аб актыўнасцях, звязаных з фармаваннем атрадаў народнага апалчэння (АНрА). Так, заняткі па парадку фарміравання АНрА прайшлі ў Салігорску, Клецкім, Маладзечанскім, Мядзельскім раёнах і інш.
Асобна можна адзначыць заняткі з АНрА, якія прайшлі ў Смалявіцкім раёне, дзе былі разгледжаны пытанні фарміравання атрадаў, атрымання зброі і боепрыпасаў, тактычнай медыцыны. Удзельнікі таксама адпрацоўвалі метады супрацьдзеяння ДРГ, якая па легендзе спрабуе ўзарваць дамбу вадасховішча.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за верасень можна азнаёміцца тут (English).