Выданне «Зеркало» са спасылкай на крыніцы паведамляе пра магчымае затрыманні гендырэктара БелАЗа Сяргея Нікіфаравіча. Пару дзён таму, пра гэта таксама папярэдне паведамляў канал «Паглядзі, брахня?».
Журналісты некалькі дзён спрабавалі пацвердзіць/абвергнуць гэтую інфармацыю. Па словах іх крыніц, Сяргей Нікіфаравіч быў затрыманы ўвечары 15 снежня і з таго часу знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Адна з магчымых прычын – карупцыя.
Сяргей Нікіфаравіч (злева) і Пётр Пархомчык (справа) / Мінпром
Пры гэтым афіцыйнай інфармацыі аб затрыманні няма да гэтага часу. Журналісты некалькі разоў тэлефанавалі на БелАЗ пад выглядам звычайнага беларуса і замежнага партнёра, але кожны раз ім адказвалі, што Нікіфаравіч то на нарадзе, то ў адпачынку.
Адзначым, што па дадзеных motolko.help, Нікіфаравіч мог быць затрыманы пазней, у панядзелак 18 снежня. Па іншых дадзеных, гэта адбылося 16-17 снежня. Прычына ж называецца тая ж – карупцыя.