«Зеркало» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»

Zerkalo.io
3 хв.

На русском языке: «Зеркало» признали «экстремистским формированием»

«Экстрэмісцкімі» прызналі сайт Zerkalo.io, усе сацсеткі і лагатып «у выглядзе фармалізаванай выявы белага голуба, які трымае галінку, на чырвоным фоне».

Адзін з каналаў, набліжаных да ГУБАЗіКа, заявіў, што выданне атрымала такі статус за «публічныя заклікі да санкцый, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб, арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь».

Сілавікі адзначаюць, што людзі, якія «ўдзельнічаюць ці ажыццяўляюць любую перадачу звестак прадстаўнікам «Зеркало/Zеrkalо.iо», прызнаюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання і будуць прыцягнутыя да адказнасці па арт. 361-1 і 361-4 КК Беларусі (да 7 гадоў пазбаўлення волі)». Таксама за стварэнне, кіраўніцтва або ўдзел у «экстрэмісцкім фарміраванні» прадугледжана крымінальная адказнасць да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Папярэдні матэрыял
Рэйс Air Montenegro, які ідзе ў Вільню, праляцеў над Беларуссю: Літва забараніла маршруты над РБ яшчэ ў 2021 годзе
Наступны матэрыял
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі яшчэ з трох асобаў, звязаных з рэжымам у Беларусі

Iншыя матэрыялы