На русском языке:
Зеркало: В Бресте застрелился срочник 38-й бригады
Выданне Zerkalo.io са спасылкай на крыніцы паведаміла, што ў мінулым месяцы ў 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгадзе застрэліўся салдат тэрміновай службы.
«Усё адбылося нядаўна, можа, у сярэдзіне сакавіка. Казалі, што быў стрэл у лоб», – паведаміла крыніца выдання.
Па словах крыніц, дэталі здарэння хаваюцца. Адзначым, што МА РБ не паведамляла аб смерці салдата ў 38-й брыгадзе.
Гэта ўжо другі вядомы выпадак гібелі салдата РБ за апошні час. 20 сакавіка ў в. Абераўшчына (Камянецкі раён, 5.5 км ад мяжы з Польшчай) у памяшканні аддзялення пагранкантролю «Высока-Літоўск» быў знойдзены труп вайскоўца з прыкметамі суіцыду.