In English:
Leaked Pentagon documents: the Airforce drills in Belarus is disinformation of the Russian General Staff. The Belarusian Hajun wrote about it back in January
На русском языке:
Слитые документы Пентагона: лётное учение в Беларуси — это дезинформация Генштаба РФ. «Беларускі Гаюн» писал об этом еще в январе
У лютым 2023 года Галоўнае аператыўнае ўпраўленне (ГАУ) Генштаба УС РФ адчыталася аб «паспяховых намаганнях па аператыўнай маскіроўцы», закліканых пераканаць украінскую разведку ў магчымасці новага наступу на Украіну з тэрыторыі Беларусі. Гэта вынікае з сакрэтнага дакумента Міністэрства абароны ЗША, які патрапіў у сетку ў выніку маштабнай уцечкі.
У вывучаным расейскай службай Радыё Свабода дакуменце гаворыцца, што аперацыя па «аператыўнай маскіроўцы» праходзіла з 3 па 10 лютага. Кіраўнікі ГАУ Генштаба УС РФ, паводле звестак Пентагона, заявілі, што «паспяхова пераканалі ўкраінскія разведвальныя службы ў магчымасці сумеснага расійска-беларускага наступлення з беларускай тэрыторыі». У якасці доказаў поспеху аперацыі прадстаўнік ГАУ Генштаба УС РФ прывёў справаздачу Службы знешняй разведкі Расіі аб рэакцыі Украіны на паведамленні аб сумесным лётна-тактычным вучэнні (ЛТУ) РБ і РФ (праходзіла з 16 студзеня па 1 лютага), аб перакідцы ў Беларусь АТРК «Іскандэр -М», а таксама аб зняцці фокусу расійска-беларускіх вучэнняў з «абарончага» на «наступальны».
Адзначым, што напрыканцы студзеня 2023 года мы звярталі ўвагу на характар ЛТУ. У публікацыі ад 30 студзеня мы пісалі, што (цытата):
«лётнае вучэнне, падобна, – гэта інфармацыйна-псіхалагічная аперацыя (ІПСА) і ваенная хітрасць МА РФ, накіраваныя на дэманстрацыю пагрозы новага магчымага ўварвання з тэрыторыі РБ ва Украіну (на фоне чутак аб новым буйным наступе РФ, з прычыны чаго Украіне вымушана трымаць дадатковыя сілы на сваёй паўночнай мяжы, якія можна было б прымяніць на іншым участку фронце) і прыкрыцця перакідкі часткі расейскіх войскаў з РБ на фронт ва Украіне».
Такім чынам, нашы высновы (у частцы характару ЛТУ) цалкам супадаюць з інфармацыяй, якая змяшчаецца ў якія трапілі ў сетку дакументах Пентагона.
Пазней мы таксама ўказвалі, што ЛТУ стала яшчэ і падставай для ўзмацнення авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ у Беларусі. Авіяцыя, якая прыбыла нібыта для ўдзелу ў ЛТУ ў студзені 2023 года, з нязначнымі зменамі працягвае знаходзіцца на аэрадромах у РБ.