На русском языке:
США требуют от Турции запретить полёты в страну авиакомпаниям из РБ и РФ на самолётах Boeing — WSJ
Амерыканскае выданне The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы паведамляе, што ўлады ЗША запатрабавалі ад Турцыі забараніць расійскім і беларускім авіякампаніям палёты ў гэтую краіну на амерыканскіх лайнерах, у тым ліку Boeing, якія выконваюцца ў абыход санкцый.
У матэрыяле сказана, што ў выпадку невыканання патрабаванняў турэцкім структурам пагражаюць наступствы, напрыклад, штрафы і страта экспартных прывілеяў.
Нагадаем, што авіяпарк «Белавіі» складаецца з самалётаў маркі Embraer (Бразілія) і Boeing (ЗША).