На русском языке:
США ввели санкции против МЗКТ
Дзярждэпартамент ЗША паведаміў аб увядзенні санкцый супраць МЗКЦ і трох кітайскіх прадпрыемстваў за перадачу ракетных тэхналогій Пакістану. Паводле слоў ведамства, Мінскі завод колавых цягачоў ажыццяўляе пастаўку спецыяльных аўтамабільных шасі для пакістанскай праграмы балістычных ракет далёкага дзеяння.
Прахадная Мінскага завода колавых цягачоў / Wikimedia
Нагадаем, МЗКЦ з’яўляецца буйным прадпрыемствам ВПК, якое пастаўляе прадукцыю на пастаяннай аснове не толькі ва УС РБ, але таксама ва УС РФ. Акрамя таго, МЗКЦ ужо знаходзіцца пад санкцыямі Канады, Украіны і ЕС.