З’явілася інтэрактыўная карта ваеннай актыўнасці ў Беларусі з 20 лютага 2022 года

Беларускі Гаюн
Эксклюзіў
2 хв.

На русском языке: Появилась интерактивная карта военной активности в Беларуси с 20 февраля 2022 года

Представляем вам интерактивную карту, где отображена ВСЯ военная активность на территории Республики Беларусь с 20 февраля 2022 года, зафиксированная мониторинговой группой команды

Изначально мы делали карту для работы аналитиков, чтобы можно было смотреть динамику передвижений различных типов техники и войск, чтобы готовить доклады о происходящем в Беларуси с момента начала активной стадии войны.

Прадстаўляем вам інтэрактыўную карту, дзе адлюстравана УСЯ ваенная актыўнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 20 лютага 2022 года, зафіксаваная маніторынгавай групай каманды «Беларускі Гаюн».

Першапачаткова мы рабілі карту для працы аналітыкаў, каб можна было глядзець дынаміку перамяшчэнняў розных тыпаў тэхнікі і войскаў, каб рыхтаваць даклады аб тым, што адбываецца ў Беларусі з моманту пачатку актыўнай стадыі вайны.

ВАЖНА: на мапе адзначана не канцэнтрацыя вайскоўцаў і тэхнікі, а менавіта месцы, дзе яны былі заўважаны. Абнаўленне дадзеных – раз у суткі.

Звярніце ўвагу на інтэрфейс. Унізе – кіраванне. Можна выбраць адлюстраванне актыўнасці за дзень, і глядзець дзень за днём якія былі змены. А можна выбраць за перыяд часу (хоць за ўсе 6 месяцаў) – і тады адлюструюцца ўсе кропкі на карце.

Можна выбіраць тып падзей, прыналежнасць войскаў (расійскія ці беларускія), а таксама мапу з усімі вядомымі лакацыямі працы беларускіх чыгуначных партызан.

Мапа тут: https://hajunby.motolko.help

Папярэдні матэрыял
Сын Лукашэнкі паляцеў у Ізраіль
Наступны матэрыял
Візіт скончаны? Сын Лукашэнкі ўжо вяртаецца з Ізраіля

Iншыя матэрыялы