На русском языке:
Появилось видео со вчерашней колонной ЧВК «Вагнер» в Беларуси
Адзін з праваенных тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа, дзе адлюстраваны розныя часткі калоны наймітаў ПВК «Вагнер», якія ўчора рухаліся ў напрамку намётавага лагера ў в. Цэль.
Як заўважыла выданне «Флагшток», так званыя расійскія «ваенкары» разганяюць чарговы ўкід, паведамляючы, што відэа нібыта было знята раніцай 15 ліпеня ў Гомельскай вобласці. Насамрэч гэтае відэа было знята ў Магілёўскай вобласці, а дакладней на трасе Р43 каля в. Лебедзеўка, што зʼяўляецца дадатковым пацверджаннем маршруту калоны, які мы публікавалі ўчора.
Аналіз відэа паказвае, што яно было зроблена ў 5 раніцы 15 ліпеня, а гэта азначае, што мяжу РФ-РБ гэтая калона перасекла глыбокай ноччу – у 3:00, бо ад памежнага пераходу на мяжы РФ-РБ «Звянчатка-Панятоўка» ехаць 110 км – гэта 1,5-2 гадзіны.