На русском языке:
Зидан прилетел в Минск из Ирака в составе делегации Высшего судебного совета
Стала вядома, хто менавіта прыбыў на ўрадавым самалёце Ірака, які сёння ўвечары прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце «Менск». Як звярнула ўвагу выданне Reform.by, у Мінск прыбыла «высокапастаўленая судовая дэлегацыя» на чале з кіраўніком Вышэйшай судовай рады Ірака Фаекам Зіданам.
Акрамя Зідана, у Мінск прыбыў намеснік старшыні і члены Федэральнага касацыйнага суда, галоўны пракурор, старшыні апеляцыйных судоў, гендырэктар Дэпартамента па фінансавых і адміністрацыйных справах і гендырэктар Судовага інстытута.
Як паведаміла ірацкая судовая рада, дэлегацыя прыбыла на запрашэнне старшыні Вярхоўнага суда РБ «для абмеркавання пытанняў развіцця судовай сістэмы і супрацоўніцтва ў судовай сферы».
Адзначым, што прапаганда да гэтага часу нічога не паведаміла аб прыбыцці ў Мінск іракскай дэлегацыі.