Меркаванне. Аляксандр Шлык пра рэферэндум

Фота з асабістага архіву Аляксандра Шлыка
3 хв.

На русском языке: Мнение. Александр Шлык о референдуме

Спецпрадстаўнік Святланы Ціханоўскай па выбарах Аляксандр Шлык у тэлеграм-канале Кабінета прадстаўнікоў даў сваю ацэнку заявам пра рэферэндум. Прыводзім яго словы без зменаў.

Сёння Л.М. Ярмошына прыадкрыла заслону таямніцы адносна рэферэндуму ў Беларусі, які мае адбыцца. Нажаль, з’яўляецца больш пытанняў, чым адказаў. Глядзіце ніжэй па некаторых пунктах.

Калі мы гаворым пра Канстытуцыйны рэферэндум, які павінен адбыцца, то яго будзе прызначаць прэзідэнт Беларусі, гэта ягоныя паўнамоцтвы.

Не трэба забываць, што ў адпаведнасці з арт.113 Выбарчага Кодэкса «права ініцыятывы на правядзенне рэспубліканскага рэферэндуму належыць Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі, грамадзянам Рэспублікі Беларусь». Гэта значыць, што яшчэ ёсць час і для грамадзянаў вынесці свае альтэрнатыўныя прапановы на рэферэндум.

…на рэферэндум адведзены 30-дзённы тэрмін. Бо выбарчыя камісіі будуцьНепонятно, почему Л.М. Ермошина считает, что на референдум будет отведен 30-дневный срок. Ст.117 Избирательного Кодекса говорит, что «дата проведения референдума устанавливается не позднее трех месяцев со дня издания указа Президента Республики Беларусь о назначении референ працаваць у тры разы менш (чым на выбарах дэпутатаў ці прэзідэнта)», «Неабходны мінімальны тэрмін для падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму – гэта 30 дзён».

Незразумела, чаму Л.М. Ярмошына мяркуе, што на рэферэндум будзе адведзены 30-дзённы тэрмін. Артыкул 117 Выбарчага Кодэкса кажа, што «дата правядзення рэферэндуму ўстанаўліваецца не пазней за тры месяцы з дня выдання ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні рэферэндуму». Гэта значыць, калі нават рэферэндум будзе прызначаны па ініцыятыве А.Р. Лукашэнкі, то адкуль Л.М. Ярмошына ведае, што А.Р. Лукашэнка абярэ менавіта 30-дзённы тэрмін?

Хутчэй за ўсё, Л.М.Ярмошына арыентуецца на палажэнні арт. 34 Выбарчага Кодэкса, у адпаведнасці з якімі камісіі сярэдняга ўзроўню «ўтвараюцца… за месяц да рэферэндуму». Узнікае пытанне: якім чынам камісіі будуць утвораныя ў той жа дзень, калі будзе аб’яўлены рэферэндум? Здавалася б, патрэбны час для вылучэння прадстаўнікоў у камісіі, разгляду заявак, прыняцця рашэння.

Ёсць яшчэ адно пытанне аб 30-дзённым тэрміне – навошта спяшацца? Арт.117 дае да трох месяцаў – чаму б не правесці рэферэндум у такія тэрміны, даць людзям магчымасць абмеркаваць прапанаваныя змены, правесці сур’ёзную кампанію за ці супраць?

Адказ на гэтае пытанне часткова дае сама Л.М. Ярмошына: «Паколькі… няма перыяду перадвыбарчай агітацыі, то не патрэбны такія працяглыя тэрміны для ягонай [рэферэндуму] падрыхтоўкі і арганізацыі». Гэта значыць агітацыя, выбарчая кампанія, абмеркаванне не плануюцца.

Пытанне, хутчэй за ўсё, будзе адно. Яны будуць сфармуляваны такім чынам: «Ці адабраеце вы змены ў Канстытуцыі?». І будзе два варыянты адказу: «Так» ці «Не».

Самае відавочнае пытанне тут — што рабіць тым, хто згодны з нейкай адной прапанаванай зменай, але з іншай не? Як галасаваць у такім выпадку – за ці супраць?

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Зміцер Дашкевіч пра тое, што зрабіць, каб 1937 і 2020 не паўтарыліся
Наступны матэрыял
Меркаванне. Шрайбман тлумачыць, ці варта падымаць паніку праз дэкрэт аб інтэграцыі

Iншыя матэрыялы