Меркаванне. «Беларускі Гаюн»: 103-ю ССА УС РБ на мяжы з Украінай заменяць 6-я і 120-я брыгады УС РБ

Мінабароны РБ
5 хв.

In English: Opinion. Hajun Project: The 103rd Brigade of Belarus will be replaced by the 6th and 120th Brigades on the border with Ukraine
На русском языке: Мнение. Проект Гаюн: 103-ю ССО ВС РБ на границе с Украиной заменят 6-я и 120-я бригады ВС РБ

Праект Гаюн, які займаецца маніторынгам ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі, апублікаваў пост, у якім аўтары расказваюць, якія з падраздзяленняў войскаў РБ адпраўленыя на мяжу Беларусі з Украінай, і як гэта звязана са страхамі Лукашэнкі. Прыводзім меркаванне без зменаў.

Сёння днём у Віцебску заўважаны эшалон з тэхнікай 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый УС РБ, якая дыслакуецца ў Віцебску.

Уся справа ў тым, што з пачаткам вайны ва Украіне Лукашэнка спалохаўся, не без прычыны, адказу за свае незаконныя дзеянні ад УСУ і адправіў на ўзмацненне беларуска-ўкраінскай мяжы свае самыя баяздольныя часткі УС РБ, сярод якіх 103-я ССА УС РБ.

Задача ім была пастаўлена вартаваць мяжу, чым яны ўласна і займаліся. Аднак асабістаму складу фізічна неабходна ратацыя, інакш яго баяздольнасць падае і менавіта гэта мы зараз і назіраем. Праз 3 тыдні іх мяняюць на 5 батальённых груповак са складу 6-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады УС РБ (Гродна) і 120-ай асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады (Мінск). Таксама ёсць непацверджаная інфармацыя, што вайскоўцы 11-ай асобнай механізаванай брыгады (Слонім) таксама могуць быць адпраўленыя на мяжу.

Плануецца, што яны таксама будуць там знаходзіцца прыкладна месяц і пасля будуць замененыя на кагосьці іншага. Адметна, што адпраўка войскаў на мяжу адбываецца не ўпершыню ў гісторыі сучаснай Беларусі. Напрыклад, падчас гарачай фазы вайны на Данбасе летам 2014-га было дакладна тое ж самае. Тады нават войскі супрацьпаветранай абароны УС РБ з аўтаматамі дапамагалі патруляваць мяжу — вельмі баяліся незаконнага транзіту ўзбраення перад выбарамі 2015-га года ў Беларусі.

Таксама падраздзяленні 19-й гвардзейскай АМБр УС РБ могуць знаходзіцца на мяжы з 17 сакавіка

Мы таксама атрымалі інфармацыю, што ў ноч з 16 на 17 сакавіка на мяжу з Украінай адправіліся падраздзяленні 19-ай гвардзейскай Мікалаева-Будапешцкай Чырванасцяжнай ордэна Суворава асобнай механізаванай брыгады, якая базуецца ў пасёлку Заслонава (Віцебская вобласць).

Паведамляецца, што састаў паехаў на мяжу разам з боепрыпасамі. Характэрна, што за дзень да выезду ў брыгаду, на сустрэчу з асабовым складам, прыязджаў Ігар Сергеенка — кіраўнік АП Лукашэнка. Дарэчы, ён фігурант санкцыйных спісаў ЕС, Канады і шэрагу іншых краін.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. «Беларускі парадак» пра латэнтнае ўварванне беларускіх войскаў на тэрыторыю Украіны
Наступны матэрыял
Меркаванне. «Рабочы рух» пра абстаноўку на прадпрыемствах Беларусі

Iншыя матэрыялы