Меркаванне. «Беларускі парадак» пра Шэймана і Мазепіна

Тэлеграм-канал «Беларускі парадак»
4 хв.

На русском языке: Мнение. «Белорусский порядок» о Шеймане и Мазепине

Сёння тэлеграм-канал «Беларускі парадак» піша пра сувязь Віктара Шэймана і Дзмітрыя Мазепіна. Прыводзім іх словы без зменаў.

Шмат хто кажа пра патэнцыйны раскол эліт, што можа ўзнікнуць нешта, што ўяўляе пагрозу Лукашэнку. Кампанія, якая разгортваецца з канстытуцыяй, адкрывае акно магчымасцяў для розных фігур, хто хоча прыбраць АРЛ. І сам праект канстытуцыі з парламенцка-прэзідэнцкай формай праўлення, з аслабленым прэзідэнтам, мне вельмі імпануе. Але тут ёсць нюансы.

Адзін блогер-экстрэміст не так даўно пытаўся, ці ёсць сувязь паміж Шэйманам і расійскім антылукашысцкім алігархам Мазепіным. Здавалася б, што можа быць агульнага паміж дзвюма такімі рознымі фігурамі. Але сувязь ёсць.

У 2019 годзе Уралкалій Мазепіна заходзіў у Афрыку, менавіта Замбію і Зімбабвэ. Мазепін правёў шэраг сустрэч на высокім узроўні, а пасярэднікам быў таварыш Зінгман, уласнай персонай. Пра яго пісаў неаднаразова (вось тут, тут і тут).

Калі коратка, то гэта супермутны дзялок, пасярэднік у здзелках па гандлі зброяй, дыяментамі і беларускай тэхнікай у Афрыцы. Курыруе гэты кірунак сам Віктар Шэйман, што не сакрэт. Важна іншае. Такі пасярэднік, гэта суб’ект вельмі далікатны, я б нават сказаў, інтымны. І малаверагодна, што Зінгман працаваў бы з Мазепіным без узгаднення з Шэйманам.

І што цікава, яны супрацоўнічаюць да гэтага часу. У сакавіку Зінгман быў затрыманы ў Конга разам з італьянскім бізнэсоўцам Паола Персіка. Італьянец з’яўляецца трэйдарам Уралхіма і Уралкалія на афрыканскім рынку.

А зараз важнае. Мазепін даўно спрабуе ўключыцца ў барацьбу на беларускім фронце – там і Камітэт выратавання Беларусі (падтрыманы толькі адным экс-кандыдатам), і медыя Бусел.анлайн (не ўзляцеў, падрабязна пісаў пра яго тут). «Аб’яднальніца» Агурбаш, якая зараз раскручваецца, – чарговы яго праект. І мяркуючы па тым, што адгалінаванне антылукашэнскага мэйнстрыму раптоўна яе падтрымала, відавочна маюць месца быць кулуарныя дамоўленасці. Тым больш, што прыдатны пасярэднік нядаўна пакінуў Маскву.

Паважаныя знаўцы, пытанне: ці ведае таварыш Шэйман пра тое, што робіць Мазепін, які падтрымліваецца яго ручнымі бізнэсоўцамі? Ці адбываецца яго палітычная дзейнасць з яго маўклівай згоды? Нешта мне падказвае, што на абодва пытанні адказ «ТАК».

Перафармулюю: расійскі бізнэсовец падтрымлівае асобных палітыкаў, якія пакінулі Беларусь, і раскручвае новыя фігуры. У Беларусі такога бізнесоўцу зачысцілі б па самае не магу, паздымалі б усіх звязаных з ім чыноўнікаў. А тут пра ўсё ведае не проста радавы выканавец, а чалавек, набліжаны да цела. Ведае, маўчыць, і працягвае весці з ім бізнэс. Гэта цікава.

Яшчэ цікавейшае, што наколькі мне вядома, Мазепін меціць на ролю «назіральніка» ў беларускім транзіце ўлады, гэткага беларускага Мядзведчука. Шэйман жа, выкарыстоўваючы ўсе даступныя яму рэсурсы, цалкам можа стаць тым, хто арганізуе «табакерку» імператару, які паехаў. Як афганец з афганцам, яны знойдуць сябар з сябрам паразуменне.

Ці падабаецца мне гэта? Не, гуляць з кремл***ю небяспечна, і я б нікому не раіў. Сядаць за стол з шулерамі – можна застацца і без штаноў, і без стала. Ды і Шэйман яшчэ той будаўнік дэмакратыі. У нашай сітуацыі адзіным выйсцем з’яўляецца не проста замена цэнтральнай постаці, а злом усёй сістэмы. Новая канстытуцыя можа адыграць тут вырашальную ролю.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Ягор Лебядок пра трэцюю сусветную вайну
Наступны матэрыял
Меркаванне. «Беларускі парадак» пра зло і бабло

Iншыя матэрыялы