Журналіст Серж Харытонаў у сваім тэлеграм-канале падзяліўся ўражаннямі і думкамі па выніках слуханняў Хельсінкскай камісіі ЗША па крызісе ў Рэспубліцы Беларусь, што адбылася ў Вашынгтоне. Харытонаў быў запрошаны ў якасці медыяэксперта сеткі iSANS. Рэдакцыя motolko.help сабрала ўсё ў адзін матэрыял.
Пра мову варожасці
Во время сегодняшнего заседания я дал устные и письменные показания о применении языка вражды и призывах к насилию в медиа, которые финансируются из бюджета Республики Беларусь и контролируются самопровозглашенным «президентом» Беларуси.
В письменной части показаний я предоставил экспертные рекомендации сети @iSANS_Belarus по минимизации последствий деятельности так называемых «государственных медиа Беларуси» и их «советников» из РФ.
Среди прочих мер предложены полная блокировка аккаунтов контролируемых Лукашенко «чемпионов мира по призывам к насилию» в соцсетях (в том числе аккаунты телеканалов и пропагандистов в YouTube), начало международного уголовного преследования сотрудников «государственных медиа», которые открыто призывали к насилию против гражданских лиц после 9 августа 2020, а также ряд ограничительных мер против RT и кремлевской сети пропаганды за участие в поддержке вооруженного захвата власти в Беларуси в августе-декабре 2020.
Падчас сённяшняга пасяджэння я даў вусныя і пісьмовыя паказанні аб ужыванні мовы варожасці і закліках да гвалту ў медыя, якія фінансуюцца з бюджэту Рэспублікі Беларусь і кантралююцца самаабвешчаным «прэзідэнтам» Беларусі.
У пісьмовай частцы паказанняў я падаў экспертныя рэкамендацыі сеткі @iSANS_Belarus па мінімізацыі наступстваў дзейнасці так званых «дзяржаўных медыя Беларусі» і іх «дарадцаў» з РФ.
Сярод іншых мер таксама прапанаваныя:
- поўная блакіроўка акаўнтаў, што кантралююцца Лукашэнкам «чэмпіёнаў свету па закліках да гвалту» ў сацсетках (у тым ліку акаўнты тэлеканалаў і YouTube),
- пачатак міжнароднага крымінальнага пераследу супрацоўнікаў «дзяржаўных медыя», якія адкрыта заклікалі да гвалту супраць грамадзянскіх асоб пасля 9 жніўня 2020 года,
- шэраг абмежавальных мер супраць RT і крамлёўскай сеткі прапаганды за ўдзел у падтрымцы ўзброенага захопу ўлады ў Беларусі ў жніўні-снежні 2020 года.
Пра гандль з рэжымам Лукашэнкі
Партнёры ЗША ў Персідскім Заліве (у першую чаргу ААЭ) павінны быць пастаўленыя перад выбарам: гандаль з ЗША альбо гандаль з рэжымам Лукашэнкі.
З такой ініцыятывай выступіў на пасяджэнні Хельсінкскай камісіі ЗША Дэвід Крэмэр (былы дырэктар па правах чалавека і дэмакратыі Інстытута Маккейна, які на працягу чатырох гадоў займаў пасаду прэзідэнта Freedom House і памочніка Дзяржсакратара ЗША па пытаннях дэмакратыі).
Такая прапанова звязана з інфармацыяй амерыканскіх уладаў пра тое, што клан Лукашэнкі захоўвае ў ААЭ даходы, якія былі атрыманыя карупцыйным шляхам.
Таксама на гэтым тыдні матэрыялы пасяджэння Хельсінкскай камісіі ЗША будуць перададзеныя прадстаўнікам Кангрэса і Белага Дома для прыняцця далейшых рашэнняў у дачыненні да мінскай хунты і яе расейскіх партнёраў і спонсараў.
Сярод апошніх — фізічныя асобы і структуры, якія ўдзельнічалі ў расійскай аперацыі па падтрымцы ўзброенага захопу ўлады ў Беларусі ў жніўні-снежні 2020 года.
Пра міграцыйны крызіс
На пасяджэнні Хельсінкскай камісіі ЗША, сярод іншага, было разгледжана пытанне неабходнай рэакцыі ЗША на гібрыдную атаку з боку рэжыму Лукашэнкі супраць трох краін-удзельніц НАТА (Польшча, Літва, Латвія) і каардынуемы прадстаўнікамі мінскай хунты міграцыйны крызіс у памежных раёнах гэтых дзяржаў.