In English:
Opinion. Yahor Lebiadok on insignia on the uniform of peacekeeping forces in Kazakhstan
На русском языке:
Мнение. Егор Лебедок о знаках отличия на форме миротворцеских сил в Казахстане
Аглядальнік Ягор Лебядок у сваім тэлеграм-канале параўнаў, як выглядаюць міратворчыя місіі беларусаў у Казахстане і Ліване. Прыводзім меркаванне без зменаў.
На прадстаўленых фота Мінабароны Беларусі і інш. крыніцах відаць, што беларускія вайскоўцы міратворчай роты 103-й ПДБр пры размяшчэнні на тэрыторыі Казахстана не маюць апазнавальных знакаў міратворчых сіл і адносін да АДКБ. Больш за тое, тэхніка таксама без апазнавальных знакаў і нумароў машын, твары вайскоўцаў амаль усе схаваныя балаклавай (або бафам).
Фота: mill.by via БелТА
Варта адзначыць, што ад нас паслана менавіта міратворчая рота, якая ў шлемах з надпісам МС вучэнні праводзіла шмат разоў, і ёсць усё неабходнае для абазначэння тэхнікі і вайскоўцаў адпаведнымі эмблемамі і інш. знакамі. У расійскіх войскаў не спецыялізаваных міратворчых па сваім прызначэнні і сутнасці, прынамсі на паказуху, хаця б нарукаўныя павязкі ёсць (хоць большасць таксама без знакаў), у армян нават праскоквалі шаўроны АДКБ. Такая вось міратворчая аперацыя.
Фота: mill.by via БелТА
І хаця на нашых вайскоўцаў ёсць знакі прыналежнасці да ВС Беларусі, але нават з адносна блізкай адлегласці выглядаюць яны проста як людзі са зброяй і ў форме, што павышае рызыку нападу на іх. І калі на іх нападуць нейкія «банды» ці банды, то прапаганда адразу ж пачне вяшчаць аб тым, што наўмысна напалі менавіта на міратворцаў, а не проста людзей у камуфляжы са зброяй, глядзіце, маўляў, гэта сапраўды міжнародныя тэрарысты, ім без розніцы каго забіваць — казахаў або мірных беларусаў. Добра, што канфлікт не сур’ёзны пакуль па інтэнсіўнасці і адсутнасць знакаў МС не прывядзе да friendly fire.
Службоўцы медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага медыцынскага цэнтра Узброеных Сіл у Ліване. / Фота: zviazda.by
P.S. для параўнання вось фота беларускіх ваенных у Ліване ў рамках місіі ААН — адкрытыя твары і неабходныя знакі на форме.