Меркаванне. Яўген Буры: беларуская эканоміка ў стане стагфляцыі

Яўген Буры
4 хв.

На русском языке: Мнение. Евгений Бурый: беларуская экономика в состоянии стагфляции

Нацбанк другі раз за год падвышае стаўку рэфінансавання. Што гэта значыць і да чаго прывядзе?

З 21 ліпеня Нацбанк РБ павялічвае стаўку рэфінансавання з 8,5% да 9,25% гадавых. У папярэдні раз стаўка падвышалася ў красавіку гэтага года з 7,75% да 8,5%. Важна адзначыць, што тады стаўка была падвышана ўпершыню за 6 гадоў.

Таксама ў сваёй справаздачы Нацбанк заяўляе, што па выніках чэрвеня спажывецкія кошты выраслі на 9,9% у гадавым выражэнні.

Па словах былога дарадцы Савета бяспекі па пытаннях эканамічнай бяспекі Яўгена Бурага, гэтая лічба нават блізка не адпавядае рэчаіснасці.

«Думаю, насельніцтва цудоўна бачыць, што насамрэч адбываецца з коштамі. Нягледзячы на ​​меры, якія прымаюцца так званым урадам па абмежаванні росту цэн, гэта не дапамагае. Нават павярхоўны аналіз статыстычных даных кажа аб відавочных анамаліях і фальсіфікацыях», — кажа Яўген.

«Думаю население прекрасно видит, что на самом деле происходит с ценами. Несмотря на принимаемые так называемым правительством меры по ограничению роста цен, это не помогает. Даже поверхностный анализ статистических данных говорит о явных аномалиях и фальсификациях», – говорит Евгений.

У чым прычына павышэння стаўкі рэфінансавання другі раз за год?

У развітых краінах падымаюць стаўку рэфінансавання тады, калі ёсць інфляцыйныя чаканні, адпаведна можна рабіць выснову, што ў Нацбанку Беларусі таксама чакаюць росту інфляцыі. Пры гэтым у Беларусі гэта стагфляцыя — інфляцыя падчас стагнацыі эканомікі.

Яўген Буры кажа, што сапраўдная прычына інфляцыі ў Беларусі ў глыбокім палітычным і эканамічным крызісе, падзенні рэшты даверу да фінансавай і банкаўскай сістэмы і санкцыях супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

Усе рызыкі як вытворцамі, так і імпарцёрамі, звязаныя з магчымымі валютнымі абмежаваннямі, ростам курсу валют, магчымымі праверкамі і прэтэнзіямі да бізнэсу, нарастаннем санкцыйнага ціску — усё закладваецца ў кошт тавара. Адсюль і такі ўзровень інфляцыі.

«Толькі Нацбанк аддае перавагу замоўчваць аб тым, што рост коштаў шмат у чым справакаваны адменай з 01.01.2021 ільгот па ПДВ на дзіцячыя тавары, прадукты харчавання, а таксама ў разгар пандэміі на лекі, рост коштаў на якія нават па афіцыйных дадзеных склаў амаль 23% у гадавым выразе. Павышэннем сусветных цэн на харчовыя тавары, аб якім гаворыць Нацбанк, можа быць і мае месца, толькі ў Беларусі паводле даных таго ж Нацбанка рост цэн напрыклад на яйкі склаў 19,4%, масла 20,8%, маянэз 30,8%. У якіх яшчэ краінах такі рост коштаў акрамя Беларусі Нацбанк не раскажа?», — кажа Яўген.

Да чаго прывядзе чарговае павышэнне стаўкі?

Прывядзе да павышэння ставак па крэдытах, меншай даступнасці крэдытаў, якія і так моцна абмежаваны, вырастуць цэны, яшчэ больш упадзе ўзровень інвестыцый.

Трэба таксама разумець, што большасць крэдытаў насельніцтва выдадзены з плаваючай стаўкай, значыць з павышэннем стаўкі рэфінансавання, тым у каго ёсць крэдыт, давядзецца плаціць больш.

Але нягледзячы на гэта, у Нацбанку захоўваюць аптымізм і чакаюць, што ў трэцім квартале інфляцыя захаваецца на чэрвеньскім узроўні, а да снежня замарудзіцца да 9%.

Папярэдні матэрыял
Меркаванне. Ягор Лебядок пра непублікуемы экспарт і імпарт
Наступны матэрыял
Меркаванне. «Беларускі парадак» пра пагрозу сістэме

Iншыя матэрыялы