22 ліпеня на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна парафашыст раскрытыкаваў індывідуальных прадпрымальнікаў і назваў інстытут ІП афшорам. Цытаваць яго — справа няўдзячная, ды і як заўсёды, сутнасць схаваная за гучнымі заявамі і пагрозамі. Былы дарадца Савета бяспекі па пытаннях эканамічнай бяспекі Яўген Буры распавёў motolko.help, чаго варта чакаць індывідуальным прадпрымальнікам у Беларусі і пра што ў рэальнасці кажа рост колькасці ІП.
«Рост колькасці ІП – гэта не сведчанне росту эканомікі, а паказчык глыбокага эканамічнага крызісу»
За 2020 год колькасць ІП у Беларусі вырасла на 12,5 тыс. чалавек і на 1 студзеня 2021 года склала 269,5 тыс. чалавек, рост працягнуўся і ў 2021 годзе. Выглядае, быццам эканоміка расце, раз усё больш людзей пачынаюць займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю.
Так, з боку можа здавацца, нібыта ў Беларусі наступілі спрыяльныя часы для вядзення бізнэсу, раз колькасць ахвотных быць «самі сабе гаспадарамі» працягвае расці. Але гэты феномен дрэнна ўпісваецца ў агульную карціну нарастаючага палітычнага крызісу і негатыўных эканамічных прагнозаў.
— А што адбываецца насамрэч?
У рэальнасці, усё большая колькасць наёмных работнікаў становіцца ІП вымушана, бо многія працадаўцы больш не хочуць браць работнікаў у штат, а з большай ахвотай выбудоўваюць узаемаадносіны з імі на прынцыпах ўзаемадзеяння двух суб’ектаў гаспадарання.
— Чаму працадаўцы выбіраюць такі варыянт супрацоўніцтва?
Для гэтага ёсць шмат прычын — меншы падатковы цяжар (не трэба плаціць 34% у ФСЗН), не трэба выплачваць выходную дапамогу пры звальненні або скарачэнні, аплачваць адпачынкі, бальнічныя і г.д. Але гэта прадыктавана не прагнасцю працадаўцаў або іх «паніжанай сацыяльнай адказнасцю», а эканамічнымі рэаліямі, аб’ектыўнай неабходнасцю выкліканай суровымі ўмовамі вядзення бізнэсу ў Беларусі. То бок, гэта пытанне элементарнага выжывання шматлікіх малых і сярэдніх прадпрыемстваў.
— А гэта ўвогуле легальна — пераводзіць работнікаў са штата ў ІП?
У цэлым, нічога нелегальнага ў гэтым няма. Гэта распаўсюджаная практыка, у тым ліку і ў заходніх краінах. Ды і многія нашыя айцішнікі працуюць менавіта па такой схеме са сваімі працадаўцамі з-за мяжы.
— Калі такая практыка ўжываецца і ў заходніх краінах, то можа быць гэта і нядрэнна?
У заходніх краінах да такой практыкі звяртаюцца ў асноўным у часы крызісу або калі ў кампаніі вельмі нестабільная загрузка. То бок, калі ў эканоміцы шмат нявызначанасці і трэба па максімуме скараціць фіксаваныя штомесячныя выдаткі, каб пазбегнуць банкруцтва. Як правіла, у развітых краінах работнікі, якія працуюць па дамове падраду, атрымліваюць на 30-40% больш, чым іх калегі, якія працуюць у штаце. Гэта своеасаблівая кампенсацыя за нестабільнасць і павышаныя рызыкі.
У Беларусі цяпер сітуацыя іншая – ты або працуеш як ІП за тыя ж грошы, што і ў штаце, або цябе проста не бяруць на працу.
— Атрымліваецца, рост колькасці ІП – гэта хутчэй негатыўны паказчык?
Менавіта так. Уладальнікі малых і сярэдніх бізнэсаў ледзь выжываюць, пры гэтым іх чаканні на бліжэйшы час яшчэ больш песімістычныя, таму яны загадзя рыхтуюцца да розных негатыўных сцэнароў. Калі давядзецца рэзка скараціць увесь персанал, то значна прасцей гэта зрабіць з тымі, хто супрацоўнічае з табой як ІП (проста сказаць ім больш не прыходзіць на працу), чым з тымі, хто ў штаце (пры скарачэнні са штата працадаўца мусіць выплаціць выхадную дапамогу ў памеры 3-х месячных заробкаў).
Усім прадпрыемствам, хто супрацоўнічае з ІП, варта падрыхтавацца.
— Ці ёсць верагоднасць, што падатковыя і іншыя органы запусцяць новую хвалю рэпрэсій бізнэсу?
Мяркуючы па апошніх заявах нелегітымнага, у гэтага сцэнара велізарныя шанцы.
Усім прадпрыемствам, хто супрацоўнічае з ІП, варта падрыхтавацца. Рэкамендую
вывучыць артыкул 33 Падатковага кодэкса.
Калі гэты механізм будзе запушчаны, то гэта даб'е шматлікія прыватныя бізнэсы і нават цэлыя галіны, якія пакуль хоць неяк выжывалі.
— Якія шанцы, што падаткі для ІП вырастуць?
Амаль 100%. Нягледзячы на павелічэнне падаткаў з 1 студзеня 2021, у канцы лютага КДК накіраваў прапановы ў Мінфін пра новае павышэнне падаткаў для ІП. Беручы пад увагу дзірку ў бюджэце, што толькі працягвае расці, а таксама нядаўнія заявы чалавека, які называе сябе прэзідэнтам, можна смела казаць, што далейшае павышэнне падаткаў для ІП немінуча.
Р.S. Даруйце за сарказм, але нават гэты сцэнар па-свойму пазітыўны. Чарговыя
«геніяльныя» рашэнні хунты толькі паскараюць працэсы непазбежнага падзення
рэжыму і пачатак хуткага аднаўлення эканомікі Новай Беларусі.
— Якія шанцы, што падаткі для ІП вырастуць?
Амаль 100%. Нягледзячы на павелічэнне падаткаў з 1 студзеня 2021, у канцы лютага КДК накіраваў прапановы ў Мінфін пра новае павышэнне падаткаў для ІП. Беручы пад увагу дзірку ў бюджэце, што толькі працягвае расці, а таксама нядаўнія заявы чалавека, які называе сябе прэзідэнтам, можна смела казаць, што далейшае павышэнне падаткаў для ІП немінуча.
Р.S. Даруйце за сарказм, але нават гэты сцэнар па-свойму пазітыўны. Чарговыя
«геніяльныя» рашэнні хунты толькі паскараюць працэсы непазбежнага падзення
рэжыму і пачатак хуткага аднаўлення эканомікі Новай Беларусі.