Вестэрны любяць маляваць бязглуздыя карты, дзе Расія «ніколі не нападала на Беларусь».
Таму і быў напісаны гэты тэкст з 20 войнамі беларусаў супраць Масковіі. Тут беларуска-савецкая вайна, паўстанне Каліноўскага, Крывавы патоп і шмат іншага.
Спецыяльна для тых, у каго Беларусь з’явілася ў 1991.
Дысклэймер
І адразу важны дысклэймер.
Расійская прапаганда ўжо шмат стагоддзяў намагаецца прымусіць усіх паверыць у тое, што беларусы (і ўкраінцы) – «вечныя браты» рускіх. І ў гэтых «малодшых братоў» нібыта няма ніякай гісторыі акрамя савецкай і постсавецкай.
Але гэта не так. Беларусь – дзяржава з багатай гісторыяй, якая ідзе ад Полацкага і Тураўскага княства ІХ стагоддзя праз Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, Рэч Паспалітую Абодвух Народаў, Беларускую Народную Рэспубліку.
ВКЛ – гэта дзяржава, з якой выйшлі сучасныя беларусы, украінцы і літоўцы (менавіта таму поўная назва ўтрымлівае Літоўскае, Рускае і Жамойцкае княствы). Расійская прапаганда актыўна працуе над тым, каб ВКЛ успрымалі выключна сучаснай Літвой. Гэта зручна, бо адбірае гісторыю ў Беларусі і Украіны.
Рэч Паспалітая – гэта дзяржава, у якой жылі палякі з Каралеўства Польскага і той самы народ з ВКЛ (беларусы, украінцы, літоўцы). Таму поўная нава дзяржавы – Рэч Паспалітая Абодвух Народаў. Але, зноў жа, расійская прапаганда намагаецца выстаўляць Рэч Паспалітую як выключна Польшчу. Гэта зноў жа адбірае гісторыю ў Беларусі і Украіны.
Беларуская Народная Рэспубліка – гэта незалежная дзяржава, якой не пашанцавала з суседзямі. Яна праіснавала нядоўга, але гэта не значыць, што яе не было.
Не дапамагайце расійскай прапагандзе ў яе распаўсюдзе шавінізму. Не падтрымлівайце наратывы пра «гэта была выключна Літва» ці «гэта была выключна Польшча». Не дапамагайце Расіі праводзіць агрэсію ў інфармацыйнай прасторы.
Расія гэта робіць, каб канчаткова русіфікаваць і паглынуць Беларусь і Украіну. Хаця нашыя народы вялі больш за 20 войнаў з Масквой і ніякімі «братамі» ніколі не з’яўляліся.
А зараз – 20 войн беларусаў супраць Масковіі.
1. Вайна 1368–1372 гг.
Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае, з якога пазней выйшлі сучасныя літоўцы, беларусы і ўкраінцы, ледзь не ўсю сваю гісторыю змагалася супраць Масквы, якая марыла «аб’яднаць славянскія землі».
Вялікі князь Альгерд тройчы хадзіў на Маскву, абараняючы інтарэсы ВКЛ і падтрымліваючы саюзнікаў з Цверы. Паходы завяршыліся абаронай незалежнасці ВКЛ і ўсталяваннем яго аўтарытэту на ўсходніх землях.
2. Вайна 1406–1408 гг.
ВКЛ і Масковія сутыкнуліся ў барацьбе за ўплыў у Смаленску і Ржэву. Вітаўт паспяхова правёў кампанію, але канфлікт скончыўся без вялікіх тэрытарыяльных змен. Быў падпісаны «вечны мір», якое дзейнічаў да 1492 года (фактычна да вайны 1487-1494).
3. Вайна 1443–1444 гг.
Гэтая вайна ўзнікла з-за спрэчак за кантроль над памежнымі тэрыторыямі вакол Смаленска і Бранска. У бітве на Сухадрэве войска Казіміра IV спыніла наступ Масковіі. Вынікі вайны замацавалі межы паміж дзяржавамі на некалькі дзесяцігоддзяў.
Гэтая вайна таксама паказала, што канфлікт паміж дзвюма дзяржавамі набліжаецца да доўгатэрміновага супрацьстаяння.
4. Вайна 1487–1494 гг.
Маскоўскі князь Іван ІІІ
Масковія спрабавала пашырыць свае межы за кошт ВКЛ. Іван ІІІ парушыў «вечны мір» і напаў на ВКЛ, не аб’яўляючы пры гэтым вайну.
ВКЛ страціла шэраг усходніх тэрыторый. Гэта была адна з першых страт, якая паказала рост магутнасці Масковіі і аслабленне ВКЛ.
5. Вайна 1500–1503 гг.
Масковія здолела захапіць значныя тэрыторыі, уключаючы Смаленск і Чарнігаў. ВКЛ пацярпела паразу ў бітве на Ведрашы ў 1500 годзе. Гэта быў ключавы эпізод вайны.
Па выніках дагавора ў 1503 годзе ВКЛ страціла каля трэці сваіх зямель, што ўзмацніла Маскву.
6. Вайна 1507–1508 гг.
Гэтая вайна стала спробай ВКЛ вярнуць страчаныя тэрыторыі, але завяршылася без змен у межах. Яна сведчыла аб канфлікце, які нарастаў паміж Масковіяй і ВКЛ за панаванне ва Усходняй Еўропе.
7. Вайна 1512–1522 гг.
Бітва пад Оршай (1514) стала адной з самых вядомых падзей гэтай вайны. Канстанцін Астрожскі перамог значна большае маскоўскае войска, што спыніла іх прасоўванне ўглыб ВКЛ.
Аднак Масковія захавала кантроль над шэрагам тэрыторый, у т.л. важным Смаленскам.
8. Вайна 1534–1537 гг.
Пасля смерці маскоўскага Васіля ІІІ ВКЛ спрабавала вярнуць страчаныя тэрыторыі. Межы засталіся без значных зменаў, але вайна падкрэсліла рост ваеннай сілы Масковіі і пастаянны ціск на ВКЛ.
9. Лівонская вайна (1558–1583 гг.)
На карціне Матэйкі «Стэфан Баторый пад Псковам» рускія паслы паўзуць да караля Рэчы Паспалітай.
Масковія, імкнучыся кантраляваць Лівонію, уступіла ў доўгатэрміновы канфлікт з ВКЛ. Першая палова вайны была цяжкай для ВКЛ: краіна была вымушаная падпісаць унію з Польшчай на невыгодных умовах.
Але ў выніку Масковія пацярпела паразу, адмовіўшыся ад сваіх прэтэнзій на Лівонію. Гэта ўмацавала ВКЛ і Рэч Паспалітую як дамінуючыя сілы ва Усходняй Еўропе.
10. Смута ў Масковіі (1609–1618 гг.)
Войскі Рэчы Паспалітай скарысталіся крызісам у Масковіі і нават занялі Маскву.
Хоць спроба замацаваць уладу ў рэгіёне не мела працяглага поспеху, Дэўлінскі мір (1618) замацаваў значныя тэрытарыяльныя здабыткі Рэчы Паспалітай, уключаючы Смаленск.
11. Смаленская вайна (1632–1634 гг.)
Смаленск у тыя часы.
Масковія паспрабавала вярнуць Смаленск, але сутыкнулася з моцным супрацівам Рэчы Паспалітай. У бітвах пад Смаленскам і іншымі гарадамі войскі Рэчы Паспалітай здолелі ўтрымаць стратэгічныя пазіцыі, што пацвердзіла іх дамінаванне ў рэгіёне.
12. Крывавы патоп (1654–1667 гг.)
Масква працягнула «збіраць землі Русі». З акупаваных гарадоў маскалі вывозілі ўсё больш-менш каштоўнае. Сялян уганялі ў прыгон, а гарады спальвалі ўшчэнт.
Па выніках гэтай вайны ВКЛ страціла палову насельніцтва і амаль трэць тэрыторыі. Беларускія землі былі амаль цалкам разбураныя.
Аслабла каралеўская ўлада, значна пашырыліся правы магнатаў. У Рэчы Паспалітай узмацніліся ганенні супраць пратэстантаў, арыян, праваслаўных, што прывяло да скасавання рэлігійнай талерантнасці. Вайна прывяла да працяглага крызісу.
13. Вялікая Паўночная вайна (1700–1721 гг.)
Бітва пры Лясной
Рэч Паспалітая, хоць і не была асноўным удзельнікам канфлікту, стала арэнай для баявых дзеянняў. Гэта значыць, што па беларускіх землях зноў прайшліся агнём і мячом дзве дзяржавы, войскі якой забівалі людзей, рабавалі насельніцтва і знішчалі гарады.
Расія ўмацавала свае пазіцыі ў рэгіёне, што стала прычынай далейшага заняпаду Рэчы Паспалітай і росту ўплыву Расійскай імперыі.
14. Радамская канфедэрацыя (1767)
Пачынаючы са Станіслава Аўгуста Панятоўскага Расія пастаянна ўмешвалася ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай.
Радамская канфедэрацыя была створаная пры падтрымцы войск Расіі і выступала супраць узмацнення ўлады караля. Як зараз Расія «абараняе рускамоўных», так у тыя часы рускія абаранялі «аднаверцаў» супраць прыцясненняў.
15. Падзелы Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.)
Хоць гэтыя падзеі афіцыйна не былі вайной, яны сталі вынікам працяглай экспансіі Расіі і яе саюзнікаў.
У выніку трох раздзелаў тэрыторыя Рэчы Паспалітай, у тым ліку беларускія землі, была падзелена паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй. Беларуская культура і мова апынуліся пад ціскам русіфікацыі.
16. Паўстанне Тадэвуша Касцюшкі (1794 г.)
17. Паўстанне 1830–1831 гг.
Паўстанне супраць расійскага панавання, якое ахапіла частку беларускіх земляў. Удзельнікі імкнуліся адрадзіць Рэч Паспалітую, але сутыкнуліся з моцным рэпрэсіўным адказам Расійскай імперыі.
асля паразы паўстання рэпрэсіі ўзмацніліся, што прывяло да далейшай русіфікацыі рэгіёну.
18. Паўстанне 1863–1864 гг.
Гэта паўстанне было адным з найбольш яркіх сімвалаў змагання за незалежнасць Беларусі. Кастусь Каліноўскі стаў нацыянальным героем, які змагаўся за правы беларусаў і супраць расійскага прыгнёту.
Нягледзячы на паразу паўстання, яно стала важнай часткай нацыянальнай гісторыі Беларусі.
19. Напад Расіі на БНР (1918–1919 гг.)
Беларуская Народная Рэспубліка, абвешчаная ў 1918 годзе, спрабавала захаваць сваю незалежнасць у перыяд пасля Першай сусветнай вайны.
Савецкая Расія ўварвалася на яе тэрыторыю, спрабуючы аднавіць кантроль над беларускімі землямі. У выніку незалежнасць БНР была страчана.
20. Беларуска-савецкая вайна 1920 г. / Слуцкі Збройны Чын
Спроба беларусаў абараніць сваю незалежнасць пасля нападу Расіі на БНР. Паўстанне доўжылася каля месяца і скончылася паразай праз недахоп зброі і здраду.
Ніякім «братэрствам» тут і не пахне
Як мы бачым, ніякім «братэрствам» тут і не пахне. Амаль усё ХХ стагоддзе Беларусь была ў савецкай ці расійскай акупацыі.
Пасля вяртання незалежнасці ў 1991 краіна зноў патрапіла пад расійскі ўплыў і нават выратавала Лукашэнку ад імпічмента, не проста захаваўшы яго ва ўладзе, а надаўшы абсалютную ўладу.
Не існуе большага зла для Беларусі за ўсю гісторыю, чым Расія. І тэкст наглядна гэта паказвае. Але русіфікацыя і прапаганда адначасова з выцясненнем беларушчыны навязвала расійскі погляд на гісторыю беларусам. Таму столькі людзей вераць у прапагандысцкі міф пра «брацкія народы»