Ануляваныя атэстаты чатырох генпадрадчыкаў Dana Holdings

Ілюстрацыйнае фота
3 хв.

На русском языке: Аннулированы аттестаты четырех генподрядчиков Dana Holdings

Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі спыніла дзеянне атэстатаў чатырох генеральных падрадчыкаў забудоўшчыка «Дана Астра» (Dana Holdings).

Iнфармацыя размешчаная на сайце Белбудцэнтр. Там гаворыцца, што з 13 жніўня ануляваныя атэстаты на будаўніцтва аб’ектаў у кампаній: ТАА «Аслябя», ТАА «ВікторыяГарантБуд», ТАА «ЯРКІДА» і ЗАТ «АРЭСА-СЭРВІС-БУД».

Ануляваныя атэстаты чатырох генпадрадчыкаў Dana Holdings

У сукупнасці яны будавалі больш за 10 жылых дамоў у ЖК «Мінск-Мір». Без дзейных атэстатаў працягваць будаўніцтва яны не могуць. Нам паведамляюць, што «Дана Астра» хавае гэтую інфармацыю ад дольшчыкаў.

Нагадаем, 9 жніўня «Дана Астра» трапіла пад санкцыі ЗША. Уся маёмасць і актывы фіз- і юрыдычных асоб, якія трапілі пад санкцыі, былі аўтаматычна заблакаваныя на тэрыторыі Штатаў, а грамадзянам ЗША забаронена праводзіць з імі любыя фінансавыя аперацыі.

Акрамя таго, учора стала вядома, што арандатарам памяшканняў у ГЦ «Dana Mall» пачалі прыходзіць лісты ад еўрапейскіх пастаўшчыкоў з просьбай патлумачыць прыроду іх адносін з кампаніямі братоў Карычаў, якія трапілі пад санкцыі.

Папярэдні матэрыял
EPAM пераводзіць усю сваю працу на замежныя сервера
Наступны матэрыял
У Белавежскай пушчы нарошчваюць высечку лесу?

Iншыя матэрыялы