In English:
BAT terminated relations with GTF Neman and their cigarettes from Ukraine and Uzbekistan appeared in Belarus
На русском языке:
BAT прекратила отношения с ГТФ «Неман» и в Беларуси появились их сигареты из Украины и Узбекистана
Чытачы тэлеграм-канала «МатолькаДапамажы» звярнулі ўвагу, што ў Беларусі ўсё часцей можна сустрэць цыгарэты, вырабленыя ў Расіі, Украіне і Узбекістане. Прычым з’явіліся яны пасля таго як BAT спыніла супацоўніцтва з ГТФ «Нёман» у мінулым годзе. Рэдакцыя motolko.help сабрала, што вядома пра гэтую сітуацыю.
Што адбылося?
У сярэдзіне верасня 2021 года ў СМІ з’явілася інфармацыя, што British American Tobacco прыпыніла супрацоўніцтва з гродзенскай тытунёвай фабрыкай «Нёман» з-за ўведзеных санкцый ЗША і Вялікабрытаніі. У кампаніі тады растлумачылі: «Уплыў міжнародных санкцый, аб набыцці моцы якіх добра вядома, на вядзенне гаспадарчай дзейнасці з’яўляецца комплексным і мае патрэбу ў належным прававым аналізе, чым цяпер група кампаній «BAT» і БАТ Беларусь і займаюцца».
Баючыся ненаўмыснага парушэння міжнароднага заканадаўства, у кампаніі прыпынілі пэўныя фінансавыя транзакцыі да высвятлення сітуацыі. Кіраўніцтва кампаніі падкрэсліла, што група кампаній «BAT» працягне пільна сачыць за развіццём сітуацыі: «Мы маем намер прадастаўляць актуальную інфармацыю адносна запланаваных дзеянняў у адпаведнасці з палітыкамі і працэдурамі групы кампаній «BAT».
Кампанія British American Tobacco працуе ў Беларусі з 1995 года. У 12 офісах па ўсёй краіне сёння працуюць больш за 300 чалавек. У 2005 годзе на базе ГТФ «Нёман» была запушчана вытворчасць цыгарэт пад брэндам BAT такіх марак як: KENT, Rothmans, Pall Mall. Па даных брытанскага выдання iNews, на ГТФ «Нёман» прыпадала 70% продажаў тытунёвых вырабаў у Беларусь. Такім чынам, рашэнне British American Tobaccо афіцыйна спыненніць вытворчасці цыгарэт пад сваім брэндам на фабрыцы «Нёман» азначае, што з верасня 2021 года ў Беларусі больш не могуць вырабляць цыгарэты пад брэндам BAT.
Цыгарэты з Узбекістана
У сярэдзіне снежня, праз некалькі месяцаў пасля рашэння BAT, у Беларусі пачалі з’яўляцца цыгарэты пад брэндам BAT, вырабленыя не ў Беларусі. На пачках цыгарэт, якія можна сустрэць у продажы, у вытворцах паказваюць, напрыклад, два адрасы: ва Украіне і Узбекістане ці ў Расіі і Узбекістане. Ва Узбекістане гэта АТ СП УЗБАТ А.А. Узбекістан, Ташкент, Мінор 77; Самаркандскі філіял, Самарканд. п. Фархад. Чытачы тэлеграм-канала «МатолькаДапамажы» даслалі фота цыгарэт марак KENT, Pall Mall, Rothmans, вырабленых ва Узбекістане.
Кампанія «Брытыш Амерыкан Табака Узбекістан» працуе на рынку Узбекістана з 1994 года. Сёння тут працуюць больш за 1000 чалавек. Гэта больш, чым у Беларусі. Тут вырабляюць цыгарэты марак KENT, Pall Mall, Rothmans і Viceroy. І большасць з іх вырабляюць на Самаркандскай цыгарэтнай фабрыцы. Той самай, з якой цыгарэты пастаўляюцца ў Беларусь.
Аднак афіцыйнай інфармацыі пра пачатак паставак цыгарэт з Узбекістана ў Беларусь нам знайсці не ўдалося. Ды і ў прынцыпе, публікацый пра супрацоўніцтва тытунёвага сектара Узбекістана з РБ — практычна няма. Адно з нямногіх паведамленняў датуецца лістападам 2020 года, калі ўзбекскія СМІ паведамілі, што кампанія «УЗБАТ А.О.» адгрузіла першую партыю нікпэкаў (нікацінавых пакецікаў без тытуню, — заўв. motolko.help) у Беларусь на суму 120 тысяч даляраў. Напярэдадні кампанія інвеставала 1 млн. даляраў у цэх па фасаванні нікпэкаў.
Цыгарэты з Украіны
Акрамя цыгарэт з Узбекістана, у Беларусі таксама пачалі з’яўляцца цыгарэты пад брэндам British American Tobacco, вырабленыя ва Украіне. Мяркуючы па фатаграфіях, якія даслалі чытачы тэлеграм-канала «МатолькаДапамажы», гэта цыгарэты маркі Pall Mall.
Украинский адрес, указанный на пачках беларусских сигарет, принадлежит компании «Бритиш Американ Тобакко Украина». Компания работает в стране с 1993 года на базе Прилукской сигаретной фабрики. Здесь производят сигареты марок KENT, Rothmans, Pall Mall, Vogue, Dunhill, Lucky Strike и Capri. Однако в этом случае, на сайте «Бритиш Американ Тобакко Украина» сказано, что продукция компании идет на экспорт, в том числе и в Беларусь.
Рабочы рух: ГТФ «Нёман» з-за санкцый пераязджае ў Азербайджан?
Асобна варта адзначыць, што ў верасні 2021 года аб’яднанне працоўных Беларусі «Рабочы рух» паведаміла, што на ГТФ «Нёман» плануюць адпраўку адной з 13 ліній па вытворчасці цыгарэт у Азербайджан. Пацвердзіць ці абвергнуць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма.
Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя пра бягучы стан тытунёвага рынку і вытворчасці ў Беларусі — будзем удзячныя за паведамленні ў боце @motolko_bot або праз форму для сувязі ніжэй.