Гібель кіраўніцтва ПВК «Вагнер»: што будзе далей з наймітамі ў Беларусі?

The Moscow Times
Эксклюзіў
4 хв.

In English: The death of the leadership of PMC Wagner: what will happen to mercenaries in Belarus?
На русском языке: Гибель руководства ЧВК «Вагнер»: что будет дальше с наемниками в Беларуси?

Увечары 23 жніўня ў выніку авіякатастрофы загінуў уладальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, а таксама шэраг ключавых фігур ПВК. У сувязі з гэтым узнікае пытанне аб далейшым лёсе наймітаў «Вагнера», якія яшчэ нядаўна збіраліся трывала і надоўга асталявацца ў Беларусі.

Адразу пасля інфармацыі аб гібелі Прыгожына пачала распаўсюджвацца версія, што гібель кіраўніцтва ПВК «Вагнер» можа прывесці да ліквідацыі структуры ПВК як такой і, адпаведна, вываду наймітаў з Беларусі. Не адмаўляючы магчымасць такога сцэнара, хацелася б перасцерагчы ад залішне дачасных высноў. Улічваючы, што навіна аб гібелі Прыгожына стала нечаканай (хоць і чаканай), для пачатку ўнутраных працэсаў рэарганізацыі ПВК і прыняцця рашэнняў неабходны нейкі час.

Цяпер маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» не фіксуе вываду сіл наймітаў з іх галоўнай базы ў Беларусі – лагера ў вёсцы Цэль Асіповіцкага раёна. Пры гэтым учора ўвечары ў наваколлях лагера фіксаваліся перабоі ў працы інтэрнэту.

Адзначым, што паводле звестак спадарожнікавых здымкаў ад 15 жніўня, у палявым лагеры ў вёсцы Цэль назіралася нязначнае павелічэнне тэхнікі. Таксама з 28 ліпеня па 15 жніўня ў лагеры было разабрана каля 35 намётаў з амаль 300. У цэлым можна канстатаваць, што сітуацыя на тэрыторыі лагера не статычная і пастаянна мяняецца.

Калі вы заўважылі нейкую незвычайную актыўнасць (напрыклад, калоны з наймітамі ПВК «Вагнер»), просьба пісаць нам у бот @HajunBYbot (самім ці праз вашых сяброў за мяжой), ці скарыстацца формай зваротнай сувязі на сайце.

Папярэдні матэрыял
«Пякельныя заторы, допыты з КДБ і затрыманні»: Што адбываецца на мяжы РБ-РФ у ліпені?
Наступны матэрыял
Як змяняліся мясцовыя бюджэты на абарону ў Гомельскай вобласці ў 2023-2024

Iншыя матэрыялы