На русском языке:
«Не сидел в бункере, не кололся ботоксом». На кого намекают беларусские пропагандисты?
Здаецца, паміж прапагандамі дзвюх саюзных дзяржаў на выхадных прабегла чорная котка. Беларускія тэлевядоўцы адкрыта палівалі расійсіх калег і хвалілі Лукашэнку за тое, што ён не колецца ботаксам і не хаваецца ад народу ў бункеры падчас эпідэміі COVID-19. Праўда, пазней прыцягнулі за вушы Байдэна, заявіўшы, што намякалі на яго. Спрабуем разабрацца ў прычынах сваркі паміж братэрскімі прапагандамі і высветліць меркаванне палітолагаў на гэты конт.
Вядоўца беларускага дзяржаўнага тэлеканала СТБ Яўген Пустоўскі ў сваёй рубрыцы «Палітыка без гальштукаў і купюр» уславіў Лукашэнку за яго смеласць перад COVID, параўнаўшы з іншымі кіраўнікамі дзяржаў, якія карыстаюцца ботаксам і адседжваюцца ў бункерах.
«Лукашэнка – адзіны прэзідэнт, які ў COVID не хаваўся ад народа па бункерах, а ад міністраў і журналістаў з дапамогай тэлеканферэнцый. [...] Бяссонныя ночы перажыванняў адбіваліся на твары кіраўніка дзяржавы – ботаксам не карыстаецца».
Словы пра «бункеры» і «ботакс» традыцыйна гучаць з вуснаў расійскіх апазіцыянераў у адрас прэзідэнта Пуціна, паколькі ў разгар эпідэміі COVID-19 Пуцін пазбягае публічных мерапрыемстваў, а нарады праводзіць па відэасувязі з кабінета без вокнаў, які нагадвае бункер. Што тычыцца ботакса, то ён пачаў асацыявацца з Пуціным яшчэ 10 гадоў таму, калі яго знешнасць зведала нечаканыя змены.
Выпад у бок неназванага прэзідэнта, які выкарыстоўвае ботакс і хаваецца ад народу ў бункеры, заўважылі многія пракрамлёўскія выданні. Так, распавядаючы пра тое, што здарылася, «Лента.ру» назвала СТБ «федэральным каналам Беларусіі». Беларусь ніколі не была федэрацыяй, а Расія – адзіная федэратыўная дзяржава, з якой яна мяжуе.
Харизматичный лидер, который не прячется от ковида в бункер и не использует ботокс. Так описали Лукашенко на федеральном канале Белоруссии.
Кажется, они на кого-то намекают pic.twitter.com/shWjowQFdA
— Лента.ру (@lentaruofficial) October 24, 2021
Выпад у бок Пуціна заўважыў і «Маскоўскі камсамолец», назваўшы тое, што здарылася «першым настолькі прыкметным выпадкам нападак на расійскае кіраўніцтва з экрана беларускага тэлебачання».
Расійскі паліттэхнолаг Станіслаў Бялкоўскі ў сваім тэлеграм-канале назваў тое, што адбылося, адкрытай знявагай:
Пасля такой рэакцыі беларускія прапагандысты пачалі апраўдвацца і прыцягнулі за вушы прэзідэнта ЗША Джо Байдэна – маўляў, гэта яго, а не Пуціна меў на ўвазе Яўген Пустоўскі.
Крыніца: https://t.me/Azarenok_TV/10453
Крыніца: https://t.me/zheltyeslivy/27368
Крыніца: https://t.me/Ludazhor/1062
Словы наконт ботакса сапраўды гучалі ў адрас Байдэна ад яго суперніка Трампа. Але прэзідэнта ЗША яшчэ не папракалі ў тым, што ён адседжваецца ў бункеры падчас эпідэміі COVID-19. У адрозненні ад Пуціна, Байдэн асабіста выступаў перад Сенатам пасля ўступлення на пасаду, рэгулярна сустракаўся з журналістамі на прэс-канферэнцыях у ЗША і за мяжой. Адпаведныя фотаздымкі публікуе ў сваім канале медыя-эксперт iSANS Серж Харытонаў:
Да таго ж, ад беларускіх прапагандыстаў на гэтых выхадных дасталася не толькі ботакснаму прэзідэнту. Медыя-эксперт iSANS Серж Харытонаў заўважыў, што вядоўцы тэлеканала «БТ» называюць расійскіх тб-журналістаў «медыяпачварамі».
Што ж адбываецца ў зносінах паміж Беларуссю і Расіяй, калі беларуская прапаганда адкрыта хаміць расійскім калегам і напаўадкрыта – Пуціну?
Серж Харытонаў лічыць, што Яўген Пуставому «далі задачу славесна апэцкаць фекаліямі прэзідэнта РФ» у адказ на пагаршэнне стасункаў паміж Пуціным і Лукашэнкам:
«Апроч непрыемных для Крамля антырасійскіх настрояў [сацыялогія ВЦІОМ] паказала і катастрафічны антырэйтынг Лукашэнкі, Качанавай і Макея ўнутры Беларусі.
Прыкладна ў гэты час з’явілася інфармацыя пра тое, што Аляксей Венедыктаў нібыта рыхтуецца да інтэрв’ю са Святланай Ціханоўскай на «Эху».
Пакуль, вядома, рана казаць аб змене курсу ў Крамлі, але хунце пасылаюць зразумелы сігнал напярэдадні сустрэчы Лу і Пу 4 лістапада».
Беларускі палітычны аналітык Арцём Шрайбман лічыць, што тое, што адбываецца, было ініцыявана знізу, самімі беларускімі прапагандыстамі, якія ўлавілі імкненне Лукашэнкі не паддавацца «каронапсіхозу» і вырашылі за кошт гэтага выгадна параўнаць яго з Пуціным.
«Чамусьці [Лукашэнку] важна вылучыцца менавіта на фоне расійскай улады. Можа, гэта праца на расійскі глыбінны электарат перакананых кавід-дысідэнтаў, гэта значыць людзей, ідэйна блізкіх Лукашэнку.
А паколькі ў яго нядаўна здарыўся новы ўсплёск барацьбы з барацьбой з кавідам, верным байцам з СТБ было важна падтрымаць яго эмоцыю. Так, баця, ты сапраўдны мужык, ты і ў інфекцыёнцы маску прыспусціць не баішся. Табе ні хавацца не трэба, ні шчокі падкалваць. Таму часам і выглядаеш стомленым, што пра народ думаеш».
На думку заснавальніка гомельскага выдання «Моцныя навіны» Пятра Кузняцова, каму б ні належала ініцыятыва крануць Пуціна ў эфіры беларускага ТБ, як носьбіт іміджу «моцны лідар», ён абавязаны адказаць па сутнасці. Інакш яго маўчанне створыць прэцэдэнт і пашле непажаданы сігнал беларускаму баку.
«Адказ будзе і будзе такім, каб кожны ўспомніў у тым ліку і гэты эпізод, і да кожнага дайшло, што так нельга. А калі не будзе, то гэта падарве некаторыя асновы сістэмы ўжо расійскай і моцна ударыць па Пуціну і яго імпэрскім амбіцыям. Таму што ўсім стане ясна, што мяжа дазволенага і не вельмі дазволенага адносна яго – вельмі ўмоўная».