Спіс «Ежедневника»: Машэнскі, Белы, Тапузідзіс. Хто з бізнэсменаў можа трапіць пад санкцыі ЕС?

хв.

Выданне «Ежедневник» апублікавала свежы топ-100 паспяховых і ўплывовых бізнэсменаў Беларусі. Узначаліў рэйтынг гендырэктар Wargaming Віктар Кіслы, з чым яго можна павіншаваць. Але сёння хацелася б распавесці крыху пра іншае. Мы прааналізавалі пазіцыі ў рэйтынгу тых, хто ўжо трапіў у санкцыйныя спісы і выказалі здагадку, хто можа з’яўляцца кандыдатам на «ўступленне» у новы санкцыйных пакет.

Аляксей Алексін — 2-е месца. Уладальнік «Энерга-ОІЛ» падняўся на цэлыя два радкі ў рэйтынгу. Верагодна, справы ў тытунёвай (у тым ліку кантрабанднай) сферы ішлі сапраўды нядрэнна. Па меншай меры да таго, як у чэрвені гэтага года Аляксей трапіў у 4-ы санкцыйны пакет ЕС, а ў жніўні яшчэ і пад санкцыі ЗША.

Таксама варта адзначыць, што пасля гэтага сусветна вядомая кампанія Philip Morris перастала прадаваць IQOS у Беларусі, дзе манапалістам з’яўлялася менавіта кампанія «Энерга-ОІЛ».

Мікалай Верабей — 5-е месца. Неверагодны ўзлёт адразу на 11 пазіцый у рэйтынгу.

Але ў яго ўсё не так вясёлкава. У пачатку года Украіна адабрала ў бізнэсмена нафтапрадуктаправод, а пазней Верабей трапіў пад санкцыі ЗША і Швейцарыі.

Аляксандр Машэнскі — 6-е месца. Уладальнік «Санта Брэмар» апусціўся аж з першага месца. Даўні «кашалёк рэжыму» да гэтай пары не пад санкцыямі, але думаем, што гэта толькі пытанне часу.

На самай справе, Аляксандр павінен быў быць у «пакеце» яшчэ ў канцы мінулага года, але па інфармацыі журналістаў, у яго атрымалася ўгаварыць Ісландыю, адкуль яго кампанія імпартуе рыбу, паўплываць на рашэнне ЕС.

Павел Белы — 21-е месца. Плюс 4 пазіцыі. Ён кіруе групай кампаній «Тапас». Дастаткова ўзгадаць, што ён з’яўляецца набліжаным да Лукашэнкі бізнэсменам.

Менавіта яго кампанія арганізавала забудову біялагічнага заказніка Лебядзіны, дзе апагеем стала будаўніцтва рэстарана на беразе возера з усімі магчымымі і немагчымымі парушэннямі.

Мікалай Мартынаў — 43-е месца. Мінус 5 пазіцый. Прыклад даўняга праўладнага бізнэсмена, які не вельмі на слыху, ён з’яўляецца ўладальнікам абутковага холдынгу «Марка», а ў 2019-ым Лукашэнка ўзнагародзіў яго ордэнам Пашаны. Мартынаў выступаў супраць забастовак і заяўляў, што палітычная сітуацыя ў краіне разгойдваецца звонку. А яшчэ быў дэлегатам на ВНС і ўвайшоў у так званую «канстытуцыйную камісію».

Аляксандр Шатроў — 54-е месца. У рэйтынгу страціў адразу 21 пазіцыю. У чэрвені Шатроў трапіў у 4-ы санкцыйных пакет ЕС, пасля чаго перадаў 81% сваіх акцый «Сінэзіс», каб іх абысці, а таксама выйшаў з спісу ўладальнікаў расійскага філіяла.

«Тытунёвыя каралі». Хто з тытунёвай сферы можа апынуцца ў санкцыйных пакетах?

Табачная промышленность в данный момент — одна из самых доходных сфер режима. Попасть туда просто так — невозможно, тут имеет место и контрабанда, и хорошие откаты.

Павел Топузидис — 12-е место. Плюс 9 позиций в рейтинге. Табачный и торговый магнат, владелец сети гипермаркетов «Корона», председатель cовета директоров ООО «Табак-инвест», а еще давний и хороший друг Александра Лукашенко.

Табачная фабрика «Табак-инвест» сейчас не под санкциями. С 2004 года они производят сигареты по лицензии Japan Tobacco International (JTI) и фактически являются конкурентом ГТФ «Неман», которая до недавнего времени, производила сигареты по лицензии BAT.

Виктор Петрович — 13-е место. Плюс 9 позиций в рейтинге. Этот человек замыкает наш сегодняшний список, о нем будет достаточно сказать, то что он является директором ООО «Табак-инвест».

Если у вас есть доказательства сотрудничества с режимом либо участия в репрессиях про любого фигуранта из списка «Ежедневника» – напишите нам в специального бота @motolko_nbr_bot с конкретикой и пруфами.

Топ-100 влиятельных бизнесменов Беларуси смотрите тут

Тытунёвая прамысловасць на дадзены момант — адна з самых даходных сфер рэжыму. Трапіць туды проста так — немагчыма, тут мае месца і кантрабанда, і добрыя адкаты.

Павел Тапузідзіс — 12-е месца. Плюс 9 пазіцый у рэйтынгу. Тытунёвы і гандлёвы магнат, уладальнік сеткі гіпермаркетаў «Карона», старшыня савета дырэктараў ТАА «Тытунь-інвест», а яшчэ даўні і добры сябар Аляксандра Лукашэнкі.

Тытунёвая фабрыка «Тытунь-інвест» цяпер не пад санкцыямі. З 2004 года яны вырабляюць цыгарэты па ліцэнзіі Japan Tobacco International (JTI) і фактычна з’яўляюцца канкурэнтам ГТФ «Нёман», якая да нядаўняга часу вырабляла цыгарэты па ліцэнзіі BAT.

Віктар Пятровіч — 13-е месца. Плюс 9 пазіцый у рэйтынгу. Гэты чалавек замыкае наш сённяшні спіс, пра яго будзе дастаткова сказаць, што ён з’яўляецца дырэктарам ТАА «Тытунь-інвест».

Калі ў вас ёсць доказы супрацоўніцтва з рэжымам або ўдзелу ў рэпрэсіях пра любога фігуранта са спісу «Ежедневника» — напішыце нам у адмсыловы бот @motolko_nbr_bot з канкрэтыкай і пруфамі.

Топ-100 уплывовых бізнэсменаў Беларусі глядзіце тут.

Папярэдні матэрыял
Год пасля выбараў. Колькі суверэнітэту Лукашэнка аддаў Расіі за магчымасць заставацца пры ўладзе?
Наступны матэрыял
Тэрмабялізна, кусачкі і паўэрбанкі. Што купляюць мігранты ў мінскіх гандлёвых цэнтрах

Iншыя матэрыялы