У рэдакцыю motolko.help усё часцей сталі прыходзіць паведамленні пра тое, дзе асобы, падобныя да грамадзян арабскіх краін, робяць пакупкі. Большасць чытачоў заўважае, што яны закупаюцца ў ГЦ «Экспабел». Бяруць цёплую вопратку, тэрмабялізну, паўэрбанкі і іншыя аксэсуары для тэлефонаў.
«Купляюць цёплую вопратку і паўэрбанкі, зарадкі, шнуркі для тэлефонаў. У «Спортмайстары» бралі тэрмабялізну. На «Экспабеле» — вопратку».
Там жа яны заходзяць і ў будаўнічы гіпермаркет «Mile», дзе набываюць кусачкі, вадкасці супраць насякомых, плашчы і пальчаткі.
Неаднаразова іх заўважалі і на рынку ў Ждановічах, дзе яны куплялі камуфляжную вопратку і цёплы абутак.
«Пры гэтым не забываюць і пра спробы на***ць прадаўцоў. Ім тлумачылі, што яны павінны заплаціць яшчэ за дзве пары абутку».
Сярод іншых лакацый, дзе заўважалі пакупнікоў: ГЦ «Green», Камароўка, ГЦ «Galleria Minsk», а таксама рынак у цэнтры Гродна.