Уступіў у сілу ўказ, які дазваляе Нацбанку ўводзіць поўную забарону на абмен валюты

3 хв.

9 ліпеня 2021 года ўступіў у сілу ўказ №154, які адмяняе два ўказы — №240 «Аб некаторых пытаннях у сферы валютнага рэгулявання» і №301 «Аб адмене абавязковага продажу замежнай валюты».

Цяпер Нацбанк сумесна з урадам можа ўводзіць «валютныя абмежаванні ў выпадках пагрозы эканамічнай бяспецы Беларусі і стабільнасці яе фінансавай сістэмы на тэрмін не больш за адзін год».

Уступіў у сілу ўказ, які дазваляе Нацбанку ўводзіць поўную забарону на абмен валюты

Такая магчымасць была і раней, але не было даклданых тэрмінаў.

— Што маецца на ўвазе пад валютнымі абмежаваннямі?

Па словах доктара эканамічных навук Аляксандра Чарнавалава, цяпер Нацбанк можа цалкам забараніць правядзенне валютных і валютна-абменных аперацый.

Былы дарадца Савета бяспекі па пытаннях эканамічнай бяспекі Яўген Буры яшчэ ў маі казаў, што ва ўмовах недахопу валюты ў банкаўскай сістэме можа быць выдадзены «ўказ прэзідэнта» аб выдачы валютных укладаў насельніцтву беларускімі рублямі па курсе.

— Што такое «пагрозы эканамічнай бяспецы», калі могуць ўвесці абмежаванні?

Да прыкладу, абставіны, пры якіх ажыццяўленне мер па паслабленні або адмене валютных абмежаванняў можа пацягнуць пагаршэнне эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне. Таксама пад гэта вызначэнне падпадае негатыўнае развіццё сітуацыі ў плацежным балансе, з-за чаго золатавалютныя рэзервы могуць знізіцца ніжэй за дапушчальны ўзровень.

Пад пагрозамі эканамічнай бяспекі маюцца на ўвазе і рэзкія ваганні курсу беларускага рубля.

Але ёсць і станоўчыя моманты ўступлення ў сілу ўказа: з учорашняга дня юрыдычныя асобы не павінны атрымліваць дазвол на адкрыццё рахункаў у замежных банках і атрымалі магчымасць самастойнага вызначэння тэрмінаў вяртання валютнай выручкі.

Папярэдні матэрыял
Выбарачная памяць. Як у Беларусі руйнуюцца помнікі ахвярам вайны
Наступны матэрыял
Даследаванне: Святлана Ціханоўская на выбарах 2020 года перамагла ўжо ў першым туры

Iншыя матэрыялы