Даследаванне: Святлана Ціханоўская на выбарах 2020 года перамагла ўжо ў першым туры

Прэс-служба Святланы Ціханоўскай
4 хв.

На русском языке: Исследование: Светлана Тихановская на выборах 2020 года победила уже в первом туре

Распрацоўшчык платформы «Голас» Павел Лібер апублікаваў даследаванне аб выніках выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2020 года, якое сабралі каманды «Голас», «Зубр», ініцыятыва «Сумленныя людзі» і BYPOL.

Паводле даследавання, Святлана Ціханоўская набрала мінімум 3 млн галасоў і перамагла ў першым туры.

Аднавіць вынікі галасавання атрымалася дзякуючы 900 тысячам выбаршчыкаў, якія адзначыліся за сваімі ўчасткамі на «Голасе» і з дапамогай 1517 афіцыйных пратаколаў.

Даследаванне: Святлана Ціханоўская на выбарах 2020 года перамагла ўжо ў першым туры

У выніку, калі рэальная яўка на выбарах склала 78% (5,4 млн чалавек), рэальнае размеркаванне галасоў складае:

  • Ціханоўская – 56% (3,0 млн);
  • Лукашэнка – 34% (за 1,8 млн). Адзначым, што ў гэтыя 34% уваходзяць і сфальсіфікаваныя вынікі на датэрміновым галасаванні;
  • Іншыя – 10% (0,5 млн).

Чаму можна з дакладнасцю сцвярджаць, што афіцыйныя вынікі сфальсіфікаваныя?

  • Вынікі паловы афіцыйных пратаколаў па Мінску (127,1 тысяч) і вобласці (125,3 тысячы) ужо перавышаюць дадзеныя ЦВК (126,9 і 115,3 тысяч галасоў за Ціханоўскую адпаведна).
  • Мяркуючы па апублікаваных пратаколах, вынікі ў пакінутых пратаколах для атрымання ў суме афіцыйных вынікаў, якія агучыў ЦВК, немагчымыя статыстычна.
  • Агульная афіцыйная яўка па рэспубліцы склала 84%, у тым ліку ў Мінску ўсяго 67%. Такая разбежка немагчымая і абвяргаецца чэргамі на Мінскіх участках у асноўны дзень галасавання.
  • Афіцыйная датэрміновая яўка нерэалістычная і перавышае 40% у цэлым па краіне. Пры гэтым афіцыйны вынік кандыдатаў прама залежыць ад яўкі – хоць спосаб галасавання (датэрмінова ці ў асноўны дзень) не павінен уплываць на вынік.

Такім чынам, на аснове наяўных афіцыйных пратаколаў і дадзеных «Голасу» можна сцвярджаць, што Святлана Ціханоўская набрала мінімум 3 мільёны галасоў і перамагла ў першым туры. Пры любым падыходзе да ацэнкі вынікаў выбараў Аляксандр Лукашэнка іх прайграў.

Папярэдні матэрыял
Уступіў у сілу ўказ, які дазваляе Нацбанку ўводзіць поўную забарону на абмен валюты
Наступны матэрыял
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць беларускага завода, які выпускае ваеннае абсталяванне

Iншыя матэрыялы