На русском языке:
Великобритания ввела санкции против беларусского завода, выпускающего военное оборудование
Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць ААТ «Агат – электрамеханічны завод». Гэтая інфармацыя апублікаваная ў паведамленні Упраўлення па рэалізацыі фінансавых санкцый казначэйства Злучанага Каралеўства.
«Агат – электрамеханічны завод» выпускае радыёрэлейныя станцыі, мабільныя вузлы сувязі, рухомыя пункты аўтаматызаванага кіравання лятальнымі апаратамі, перасоўныя камандныя пункты аператыўна-тактычнага камандавання ВПС і войскаў СПА.
Але ААТ «Агат– электрамеханічны завод» – гэта толькі адно з прадпрыемстваў холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання». Галаўной кампаніяй холдынгу з’яўляецца ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання», і лагічней было б увесці санкцыі супраць яе.
Усяго ў структуру холдынгу ўваходзіць 5 прадпрыемстваў, кожнае з якіх выконвае сваю частку работ па вытворчасці абсталявання ваеннага прызначэння.
Раней пад санкцыі Вялікабрытаніі падпадала і прадпрыемства ААТ «АГАТ-Сістэм», але 9 ліпеня яго выключылі з санкцыйнага спісу без тлумачэння прычын.