In English:
92% of respondents support sanctions. The results of verification of a pro-governmental sociological survey
На русском языке:
92% опрошенных поддерживают санкции. Результаты проверки провластного социологического исследования
Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі сумесна з канторай EcooM праводзіць сацыялагічнае даслдаванне «Беларусь. Меркаванне пра будучыню», дзе беларусам прапануюць адказаць на 24 пытанні, сярод якіх: Ваша стаўленне да запланаваных зменаў у Канстытуцыю, хто вінаваты ў міграцыйным крызісе і як Вы ставіцеся да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Вынікі афіцыйнага праўладнага «сацыялагічнага даледавання» яшчэ не апублікаваныя. Нягледзячы на гэта мы вырашылі загадзя сабраць адказы часткі інтэрнэт-аўдыторыі і правялі сваё анлайн-апытанне з пытаннямі з афіцыйнай анкеты.
За 2,5 дні ў нашым анлайн-апытанні мы атрымалі 26 486 адказаў людзей. Зразумела, падобныя анлайн-апытанні — гэта і блізка не паўнавартаснае сацыялагічнае даследаванне. Аднак, яны дазваляюць напэўна даведацца пра актуальнае меркаванне часткі інтэрнэт-аўдыторыі. Што ў сваю чаргу можа паказаць ці скажоныя (і наколькі моцна) афіцыйныя вынікі, якія цалкам могуць выкарыстоўвацца, каб паказаць уяўнае адабрэнне якіх-небудзь дзеянняў.
Кажучы пра афіцыйнае апытанне, экс-дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Генадзь Коршунаў у сваім тэлеграм-канале напісаў, што анкета, сама меней, складзеная вельмі непрафесійна. У прыватнасці, у ёй не гаворыцца колькі варыянтаў адказу можа быць на пытанні: «Гэта не проста памылка, гэта адкрытая лажа, якая кажа пра тое, што гэта альбо чарнавік інструментара, альбо абуральны непрафесіяналізм выканаўцаў». Акрамя таго Коршунаў піша, што многія пытанні складзеныя маніпулятыўна, напрыклад пытанне: «Як Вы ставіцеся да санкцый супраць Беларусі?» — некарэктнае, бо «супраць Беларусі», гэта фармулёўка афіцыйнага Мінска, а не тых, хто яе ўводзіў.
Рэдакцыя motolko.help папрасіла аднаго з беларускіх сацыёлагаў пракаментаваць вынікі. Па словах эксперта, даныя не могуць служыць адлюстраваннем грамадскай думкі ўсяго насельніцтва краіны. У той жа час, верагодна, можна казаць пра тое, што ў гэтым даследаванні знайшлі сваё адлюстраванне меркаванні найбольш пратэстна настроенай часткі беларускага грамадства.
Вынікі апытання з каментарамі эксперта:
- Большасць рэспандэнтаў — мужчыны з Мінска з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце 25-45 гадоў;
- 93% рэспандэнтаў атрымліваюць інфармацыю з інтэрнэт-СМІ і сацсетак (72%). Найвышэйшая ступень даверу ў людзей да апазіцыі — 93% (47% — «Хутчэй давяраю» 46% — «Давяраю»), у той жа час татальны недавер да ўсіх без выключэння дзяржаўных інстытутаў, адмоўны паказчык ад 83% да 97%;
«Доля інтэрнэт-карыстальнікаў, якія глядзяць ТБ — мінімальная. То бок, той, хто атрымлівае інфармацыю з сеціва, практычна не глядзіць тэлевізар. Дастатковы прадказальны давер да апазіцыі і інтэрнэту разам з татальным недаверам любым дзяржаўным інстытуцыям. Варта адзначыць, што гэтыя даныя адпавядаюць з нядаўнімі вынікамі апытання Chatham House», — кажа эксперт.
- Эканамічная сітуацыя пагоршылася як у краіне (97%), так і ў сем’ях рэспандэнтаў (68%). Пераважная большасць ускладае за гэта адказнасць на Лукашэнку (87%) і ўрад (74%), а 26% не складаюць адказнасць з сябе;
«Гэта даволі класічны варыянт, калі сваё становішча людзі ацэньваюць лепш за становішча ў краіне. Чаканыя адказы, дзе галоўнымі вінаватымі ў пагаршэнні жыцця з’яўляюцца ўлады. Цікава, што пры гэтым 25% тых, хто адказаў, не складаюць адказнасць з сябе».
- 92% падтрымліваюць санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі і лічаць, што яны скіраваныя на паляпшэнне нашага жыцця, а таксама на тое, каб «зрабіць Беларусь «незалежнай»;
«92% апытаных падтрымліваюць санкцыі. Гэта моцна і, мяркую, рэлевантна для істотнай часткі пратэстнай аўдыторыі. Цікава, што пры пэўнай маніпулятыўнасці і фармулёўцы пытання, і варыянтаў адказаў, самымі папулярнымі сталі «зрабіць жыццё лепшым» і «зрабіць Беларусь незалежнай». Двукоссі замоўцу неяк не вельмі дапамаглі».
- 95% ускладаюць адказнасць за міграцыйны крызіс на афіцыйны Мінск;
- На пытанне «Якія ініцыятывы Лукашэнкі падаюцца Вам найбольш значнымі?» 84% апытаных адказалі — ніякія;
«Вельмі цікавае пытанне, але не само па сабе, а размеркаваннем адказаў. Пытанне ў тым, якія ініцыятывы Лукашэнкі ўяўляюцца найбольш значнымі, а галоўны адказ — ніякія (84%). Вычарпальна. Адразу скажу і пра пытанне пра Дзень народнага адзінства, якое таксама цудоўнае сваім галоўным адказам — гэты дзень не мае значэння (89%)».
- «Братэрскімі» адносіны з РФ лічыць толькі 1% апытаных, больш за палову (52%) паказалі зваротнае — «адносіны напружаныя»;
- 83% апытаных у тым ці іншым варыянце супраць правядзення рэферэндуму па Канстытуцыі ў сучасных умовах;
- Удзельнічаць у рэферэндуме плануюць 58% (37% — «Так», 21% — «Хутчэй так»), за байкот выступаюць 28% (17% — «Не», 11% — «Хутчэй не»).
«На размеркаванне адказаў можна глядзець як на расстаноўку сілаў паміж байкотам і ўдзелам. Варта звярнуць увагу і на пытанне пра неабходныя змены ў Канстытуцыі. Пры ўсёй абстрактнасці сфармуляваных варыянтаў адказу на першае месца трапляе пашырэнне грамадзянскіх правоў і свабод, а далей пераразмеркаванне паўнамоцтваў галін улады і лібералізацыя дзяржаўнай».
Даведка: У верхняй частцы дашборда ёсць магчымасць змены рэжыму адлюстравання. Можна аналізаваць даныя як у абсалютных значэннях, так і ў %. Пры выбары любога з варыянтаў адказу, усе астатнія графікі адфільтроўваюцца, гэта значыць адлюстроўваюцца толькі адказы выдзеленай групы. Каб зняць фільтраванне — трэба клікнуць на вылучаны фрагмент паўторна. Для вылучэння некалькіх варыянтаў адказу — неабходна клікнуць, утрымліваючы Ctrl.