На русском языке:
К поставкам БелАЗов в Чили причастен экс-замдиректора Вильнюсской тюрьмы, которому теперь может грозить до 5 лет
7 верасня тэлеграм-канал «МотолькаДапамажы» апублікаваў інфармацыю, што Літва спыніла перавозку 18 кантэйнераў з запчасткамі для самазвалаў БелАЗ праз Клайпедскі порт, але сам факт арышту грузу — гэта толькі вярхушка вялікай схемы па абыходзе санкцый, дзе ёсць след некалькіх кампаній у Беларусі, Літве і нават на Кіпры.
Літоўскае выданне Siena і праграма «Давайце разбірацца» тэлеканала Белсат выпусцілі сумеснае расследаванне, якое тлумачыць, хто стаіць за спробамі паставак БелАЗаў у Чылі ў абыход санкцый Еўрасаюза.
Кошт затрыманых БелАЗаў — больш за $ 5млн. Хто паставіў іх у Клайпедскі порт?
У 18-і кантэйнерах, якія былі затрыманыя ў Клайпедскім порце, знаходзіліся ў разабраным выглядзе 4 кар’ерныя самазвалы БелАЗ. Іх спрабавалі вывезці ў Чылі.
Следчыя высветлілі, што гэта былі самазвалы серыі 7513. Кошт адной такой машыны — $1 266 500. Кантракт на пастаўку быў заключаны ў маі, атрымальнікам паказаны чылійскі дылер Belaz Latin America, а пакупніком — сінгапурская дачка беларускага завода Finmining.
Кантэйнеры з БелАЗамі даставілі ў Клайпедскі порт па чыгунцы, а экспедзіраваннем грузу займалася беларуская кампанія «Трансглобал», якая вядомая пастаўкамі беларускай прадукцыі за мяжу, у прыватнасці яны пастаўлялі прадукцыю «Нафтана», «Гомсельмаша» і «Беларуськалія».
Уладальнікам кампаніі з’яўляецца грамадзянін Расіі Грант Оганянц. Пасля затрымання БелАЗаў журналісты спрабавалі з ім звязацца, але адразу пасля пытання ён кінуў трубку.
Спадар Оганянц з’яўляецца яшчэ і заснавальнікам кампаніі «Дызель Камплект», якая ў 2017 годзе завозіла ў Кыргызстан некалькі партый БелАЗаў, але не ўся тэхніка прайшла мытныя працэдуры. У выніку груз быў арыштаваны. Узбуджана крымінальная справа.
БелАЗ хотел поставить в Чили 18 машин?
Пастаўка 4-х самазвалаў у Чылі не адзіная ў гэтым годзе. Удалося высветліць, што прадпрыемства планавала накіраваць у гэтую краіну 18 машын.
Яшчэ адной кампаніяй, якая павінна займацца перавозкай з’яўляецца «Белшып», яны выйгралі тэндар на пастаўку 10 БелАЗаў і падпісалі кантракт, які, як і тэндар, быў заключаны ўжо пасля ўвядзення санкцый ЕС.
Журналісты звязаліся і з дырэктарам кампаніі «Белшып» Вадзімам Макаравым, каб даведацца, як кампанія збіраецца пастаўляць машыны ў лацінаамерыканскую краіну.
«Што тычыцца тых БелАЗаў, якія затрыманыя, то наша кампанія ніякага дачынення да іх не мае. Што тычыццца іншай інфармацыі, то мы скаваныя канфідэнцыйным пагадненнем з нашым кліентам, таму, прабачце, на іншыя пытанні я не магу адказаць», — сказаў Макараў.
Хто такі Алексеюс Лінёвас?
Цікава тое, што з верасня 2019 года ўладальнікам «Белшып» з’яўляецца літоўскі грамадзянін Алексеюс Лінёвас — былы намеснік дырэктара Віленскай турмы, які сышоў на пенсію пасля шэрагу скандалаў са знявагай падначаленых, ціскам і праблемамі з заробкамі для супрацоўнікаў.
Да набыцця кампанія «Белшып» належала кіпрскай фірме Nativus Limited, чые актывы на канец 2018 года складалі больш за $270 тысяч. Але самае цікавае, што кампанія Nativus Limited таксама належыць Алексеюсу Лінёвасу.
Узяць каментар у Лінёваса не ўдалося, затое гэтую інфармацыю пракаментавала Міністэрства замежных спраў Літвы:
«Грамадзянін Літвы, які з’яўляецца адзіным акцыянерам кампаніі і які атрымлівае выгаду ад здзелкі з аб’ектам санкцый, сам можа разглядацца як парушальнік санкцый ЕС», — гаворыцца ў пісьмовым каментары МЗС.
А літоўская пракуратура паведаміла, што за парушэнне міжнародных санкцый пагражае крымінальная адказнасць да 5 гадоў турмы.
Літоўскую частку расследавання чытайце ў матэрыяле Siena.
Падрабязнасці і злівы размоў глядзіце ў праграме «Давайце разбірацца».
Дзякуй беларусам і праекту Санкцыйны Наглядчык за дапамогу ў зборы інфармацыі для дадзенага расследавання. Калі вам вядома, як іншыя дзяржаўныя кампаніі спрабуюць абысці уведзеныя санкцыі — дасылайце ўсю інфармацыю ў @sanctionswatch_bot.